Вайна22

Датчанін, які ўцёк у Расію ад «заходніх каштоўнасцяў» і апынуўся на фронце, змог вырвацца ад Мінабароны РФ

Ніклас Хофгар пайшоў у войска, каб падоўжыць тэрмін знаходжання ў Расіі. Ён сцвярджае, што яго абяцалі не адпраўляць на вайну.

Грамадзянін Даніі Ніклас Хофгар змог скасаваць кантракт з расійскім Мінабароны. Рашэнне аб прызнанні пагаднення незаконным прыняў 2-гі Заходні акруговы вайсковы суд.

Пазіцыя датчаніна заключалася ў тым, што пры заключэнні кантракта ён не змог зразумець яго сутнасці, бо не валодае расійскай мовай, піша «Медыязона».

33-гадовы Хофгар, які на радзіме вядомы як рэпер Stanley Most, прыехаў у Расію ўлетку 2023 года.

Па словах адваката, датчанін сімпатызаваў Уладзіміру Пуціну і вырашыў такім чынам «уцячы ад заходніх каштоўнасцяў».

Хофгар атрымаў від на жыхарства, але з прадаўжэннем дакумента ўзніклі праблемы. Тады ён вырашыў пайсці ў войска, каб атрымаць расійскае грамадзянства. Рэпер хацеў служыць памежнікам у Сібіры.

У студзені 2024 года ДНЖ датчаніну працягнулі, але да таго моманту яго адправілі на фронт ва Украіне. Яго вызначылі ў падраздзяленне, якое займаецца беспілотнікамі і дронамі на акупаванай Луганскай вобласці.

Служыць Нікласу не падабалася — асабліва з-за суседзяў з Паўднёвай Азіі, з якімі яго пасялілі ў адзін бліндаж. Ён скардзіўся, што яны часта плююць на падлогу, што ахайнаму датчаніну не падабаецца. Акрамя таго, датчанін быў незадаволены тым, што яго часта прымушалі піць гарэлку.

Ніклас вырашыў патрабаваць скасавання кантракту праз суд. Першая інстанцыя заняла бок Мінабароны, другая адмяніла гэтае рашэнне. 

Stanley Most атрымаў пэўную папулярнасць у Даніі, калі яму было 20 гадоў. У 2018 годзе ён аб'явіў аб завяршэнні музычнай кар'еры.

Каментары2

  • 22.08.2024
    Зусім дурны . Гарэлку ня п’е , а наладзіўся ў расею )
  • Андрусь
    22.08.2024
    Цяпер, пэўна, на Радзіме пагодзіцца паўдзельнічаць у групавых "заходніх каштоўнасцях", якія ў параўнанні з расійскай вайной пададуцца яму звычаным гарэзніцтвам.

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць