Грамадства3232

«Прывет палітычным прастытуткам». Бондарава наехала на Азаронка з-за аднаго прыназоўніка

І абвінаваціла яго ў фальсіфікацыі цытаты, а таксама ў парушэннях правілаў рускай мовы.

Вольга Бондарава. Фота: яе ТГ-канал

Халодная вайна паміж дзвюма групамі прыхільнікаў Лукашэнкі працягваецца. Не так даўно Азаронак абвінаваціў Бондараву і яе аднадумцаў у працы на заходнія выведкі. Цяпер даносчыца спрабуе нанесці ўдар у адказ.

Балазе нагоду для крытыкі прапагандыст СТБ даў сам. У тэлеграм-канале Азаронка напярэдадні вечарам з'явілася цытата праўладнай манашкі Гаўрыілы, якая вырашыла паразважаць аб становішчы РПЦ ва Украіне. 

Невядома, пісаў пост Азаронак сам, ці яму хтосьці дапамог. Аднак у загалоўку цытата манашкі выглядала так: «Я хачу сказаць тое, што адбываецца цяпер ва Украіне з нашай кананічнай царквой — гэта самы спрыяльны час». 

Аўтар паста парушыў «правіла», якое дэманстратыўна ўжывае расійская прапаганда — замест прыназоўніка «на» ўжыты прыназоўнік «у».

На гэта і звярнула ўвагу Бондарава. Да таго ж, яна заўважыла, што сама Гаўрыіла ў відэа, прымацаваным да паста, звыкла кажа менавіта «на», а не «ў».

«Не ведаю, хто вядзе канал Азаронка, але ён не толькі парушае правілы рускай мовы, але яшчэ і перакручвае цытату матушкі Гаўрыілы, якая нідзе ў сваёй прамове не ўжыла назву Украіны з прыназоўнікам «у». Матушка кажа: «на Украіне». Паслухайце самі, суграмадзяне.

Прывет палітычным прастытуткам (закрэслена) асобам з нізкай сацыяльнай адказнасцю», — напісала Бондарава.

Азаронак неўзабаве выправіў прыназоўнік у арыгінальным пасце. Але рэагаваць на словы Бондаравай пакуль не стаў.

Каментары32

  • Так
    23.08.2024
    Чарговая змагарка за расейскую мову. Таксама як Цапкала, патрыя "Вместе", Мартынава ды многія дальнейшыя лукашэнкаўцы.

    Хай загрызуцца гэтыя абаронцы расейскага.
  • За Свабоду!
    23.08.2024
    Пажадаем перамогі...абодвум бакам. Узаемнае знішчэнне гэта добра.
  • Апошняя Сусьветная Татальная Вайна
    23.08.2024
    Як той бедалажны асьлючок Бурыдана, я вагаюся, мне праз в/на Украіну выпалыхнуць, а мо праз Беларусь, Белоруссія?
    Зрабіць апытанку ў мэсэнджары - кныровічы накруцяць вынікі, выбарэфэрэндум правесьці - ярмошыны новаматэматыкай ашукаюць, паштовае галасаваньне - дэмпартыя накідае капэртаў.
    Лады, жывіце доўга здаровенькія, шчасьлівыя, маладыя, прыгожыя і багатыя (трэ адпаведны закон выдаць, і гэлікоптэр кожнаму міністру фінансаў - грошы раскідаць людзям), а праз розную лухту не сварыцеся.
    ×Паказытала атамным грыбочкам падпашкі на разьвітаньне×

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць