Здарэнні66

Мінская блогерка трагічна загінула ў расійскім Севераморску. Ёй было ўсяго 33 гады

Трагедыя адбылася яшчэ два тыдні таму, але сябры блогеркі Люсі Назаранка толькі цяпер распавялі пра гэта ў сацыяльных сетках.

Блогерка Люся Назаранка. Фота з яе ЖЖ

Люся Назаранка нарадзілася ў расійскім горадзе Севераморску, скончыла ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу, але ўжо шмат гадоў жыла ў Мінску разам з мужам і дзіцём.

@nashaniva Мінская блогерка трагічна загінула ў Расіі #беларусь #россия #блогер #тренд #тренды #пдд #мото #машина #мотоцикл #беларус #беларусы #нашаніва ♬ Last Hope - Steve Ralph

Дзяўчына вяла блог — спачатку ў «Жывым журнале», потым у інстаграме. Расказвала пра моду і стыль, б’юці-лайфхакі, вандроўкі, рабіла агляды на розныя цікавыя месцы Мінску. На яе старонку ў інстаграме было падпісана 12 тысяч чалавек.

Фота з месца ДТЗ з тэлеграм-канала «Дзяржаўтаінспекцыя МА 51»

Сёлета 33-гадовая блогерка вырашыла наведаць родны Севераморск. Менавіта там яна і трапіла ў жудаснае ДТЗ. Расійскія СМІ паведамілі, што позна ўвечары 14 жніўня бяспраўнік на матацыкле «Yamaha» выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў Kia Rio.

У выніку кіроўца і пасажыр матацыкла памерлі на месцы здарэння. Кіроўца легкавіка трапіў у шпіталь. А вось пасажырка Kia Rio ад атрыманых траўм памерла — гэта і была Люся Назаранка. У блогеркі застаўся 8-гадовы сын.

Каментары6

  • Гога
    27.08.2024
    Родина не отпускает!
  • Саюзная дзяржава.
    27.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Сонейка
    27.08.2024
    калі ў чалавека ноль мазгоў,, а то ў іншых краінах дтз не бывае!

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць