Афіша11

Спадчына Баразны

Графіка, замалёўкі старога Мінска, фотаздымкі, эцюды Лявона Баразны — мастака, навукоўца і лідэра дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 1960-я. Усё дэманструецца ўпершыню.

Пад гукі гармоніка ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстава «Лявон Баразна. Спадчына». Яна прытарнаваная да 80-годдзя з дня нараджэння мастака, мастацтвазнаўца, этнографа і настаўніка.

Ён быў адным з пачынальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, сучаснай школы нацыянальнага сцэнічнага касцюма шмат стварыў ва ўжытковым мастацтве, жывапісе, графіцы. Ён уклаў шэраг альбомаў, прысьвечаных народным строям і арнаментам. А яго кніга «Гравюры Францыска Скарыны», дзе Баразна сабраў і сістэматызаваў усе вядомыя гравюры скарынаўскіх выданняў і дасёння застаецца выбітным узорам нашае культуры і кніжнага майстэрства.

Гэта ён натхніў сваімі прыкладам да вывучэння нашага мастацтва Зянона Пазняка, Міхася Рамнюка ды многіх, многіх іншых.

Творчую спадчыну Лявона Баразны складаюць кнігі па гісторыі мастацтва, мастацтвазнаўчыя арыткулы, партрэты і пейзажы, габелены й найцікавейшыя натурныя шкіцы з розных куткоў Беларусі. А, перадусім — багатыя зборы этнаграфічных доследаў, што меліся стаць, урэшце, фунадментальным альбомам «Беларуская народная вопратка». На жаль, так і не сталі…

Лявон Баразна загінуў пры нявысвеленых абставінах 15 жніўня 1972 года, акурат у дворыку пад вокнамі майстэрні.

Яго забілі нібы выпадковыя злодзеі. Перад забойствам Лявон Баразна рыхтаваў акцыі пратэсту інтэлігенцыі супраць разбурэньня Нямігі.
Артыкул у абарону старажытнай вуліцы ўсё ж надрукавалі ў маскоўскай газэце «Правда. Але было запозна… І забойцаў не знайшлі. У выпадковасць здарэння не паверыў ніхто.

Лявон Баразна быў яркай асобаю, з пляяды стваральнікаў этнічнага стылю, нацыянальнай тэматыкі ў нашым мастацтве 1960-х. Экспазіцыя, дзе ёсць і фотаздымкі з асабістых збораў, і малюнкі, і жывапіс — даніна памяці мастаку і грамадскаму дзеячу.

Вялікую каштоўнасць мае прадстаўленая на выставе

графіка, што адлюстроўвае народнае адзенне розных рэгіёнаў Беларусі. Баразна з натуры маляваў аўтэнтычныя ўборы. Многім будзе цікава пабачыць шкіцы, замалёўкі старога Мінска і ваколіцаў сярэдзіны мінулага стагоддзя. Надзвычай цікавыя і невядомыя шырокай пуліцы фатаздымкі самога Лявона Баразны ды ягоных блізкіх 1950-60-х. Прадстаўленыя эцюды сведчаць і пра немалы талент ягоны як жывапісца. Усё гэта дэманстуецца ўпершыню.

Выстава «Лявон Баразна. Спадчына» будзе трываць да 8 красавіка 2010 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць