Грамадства44

Генпракурор Швед вырашае, ці вярнуць у калонію кіроўцу, які выйшаў на свабоду па амністыі

Бацькі дзіцяці, якога ён насмерць збіў на пешаходным пераходзе, сумняюцца ў тым, што ў кіроўцы ёсць анкалогія, і патрабуюць, каб яго ўсё ж пасадзілі.

Аварыя ў Магілёве, фота магілёўскай міліцыі.

У Беларусі можа адбыцца ўнікальная юрыдычная з’ява — чалавека, вызваленага па амністыі, могуць вярнуць за краты. Генеральны пракурор Андрэй Швед будзе разбірацца ў сітуацыі грамадзяніна Віталя Кілесы.

У студзені 2024 года 61-гадовы жыхар Магілёва Віталь Кілеса насмерць збіў 10-гадовага хлопчыка. Той пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, святлафор не працаваў. Аўтамабілі павінны былі прапусціць хлопчыка, але нармальнага асвятлення не было, кіроўцы не заўважалі яго. Адна машына праехала проста перад ім, а другая збіла насмерць школьніка.

Як высветлілася, кіроўца — той самы Кілеса — перавышаў хуткасць. Ён прызнаў віну, тлумачыў, што не заўважыў хлопчыка. Паколькі Кілеса быў цвярозы, у красавіку 2024 года яму прысудзілі пяць гадоў калоніі-пасялення (калі б быў п'яны, была б звычайная калонія). Таксама жонка Кілесы як уласніца аўтамабіля павінна заплаціць бацькам загінулага хлопчыка кампенсацыю памерам 190 тысяч рублёў.

У жніўні 2024 года бацькі загінулага хлопчыка даведаліся, што Кілеса выйшаў на свабоду па амністыі, хоць правёў за кратамі паўгода. Яны абураныя, што Кілесу адпусцілі так рана. Бацькі хлопчыка сцвярджаюць, што раней у яго двойчы адбіралі правы за п’янае кіраванне, а яшчэ двойчы — за перавышэнне хуткасці. Іх відэазварот шырока разышоўся па тыктоку і сабраў больш за 330 тысяч лайкаў. Апроч таго, бацькі схадзілі на асабісты прыём да генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

Андрэй Швед. Фота: Pravo.by

Ён узяўся за справу і паабяцаў правесці праверку абставін вызвалення Кілесы па амністыі. Як тлумачыцца ў паведамленні пракуратуры, прычынай вызвалення кіроўцы сталі яго праблемы са здароўем — тое, што раней ён праходзіў лячэнне ў сувязі з анкалогіяй.

Цяпер камісія з медыкаў будзе правяраць ягоны дыягназ. Андрэй Швед трымае пытанне на кантролі. Будзе вырашацца, што рабіць з Кілесам — пакідаць на свабодзе ці прызнаваць амністыю незаконнай і вяртаць яго ў калонію-пасяленне. 

Каментары4

  • Антишвед
    05.09.2024
    швед, а ты не хочешь привлечь к ответсвенности главного подозреваемого в совершении особо тяжких преступлений? Или ты пешка в этом деле и язык твой подрезан? За бездействие ты тоже будешь преследоваться по закону.
  • Тралаловіч
    05.09.2024
    Медалёў мае болей чым мой дзед атрымаў за 4 гады на фронце
  • Woodoo Cult
    06.09.2024
    Антишвед, не только за бездействие, но и за исполнение преступных приказов.

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства13

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе7

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова43

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць