Кіно

Нічога святога. Паглядзелі сіквэл «Бітлджуса» і расказваем, чаго чакаць

36 гадоў прайшло з прэм’еры легендарнага «Бітлджуса», камедыі пра абаяльны прывід, якому не сядзіцца ў замагільным свеце. «Наша Ніва» паглядзела другую частку гісторыі — і дзеліцца ўражаннямі.

Фота: кадр з трэйлера стужкі

Кіношны свет перажывае крызіс гісторый. Большасць буйных прэм’ер 2024-га — альбо баёпікі (да прыкладу, гісторыі Прысцылы Прэслі і Боба Марлі), або сіквэлы ці прыквэлы да вядомых кінафраншыз, якія забілі сабе месца ў нашых сэрцах мінулымі паспяховымі стужкамі. «Дзюна», «Шалёны Макс», «Дрэнныя хлопцы» — і не пералічыш усіх кінасюжэтаў, якія атрымалі ў гэтым годзе свой працяг, і гэта мы яшчэ не дачакаліся новага «Джокера».

Нават пры такім раскладзе гледачы маюць шанс пачуць у чарговай ітэрацыі сюжэту нешта новае — канечне, калі яно там будзе. У гэтым плане ад «Бітлджуса Бітлджуса», як назвалі сіквэл гісторыі 1988 года, можна было чакаць шмат, тым больш што першы фільм мае статус культавага. Але калі ён неяк прайшоў міма вас, раскажам трошкі пра пачатак гісторыі Бітлджуса.

Сям’я Дытц — Чарльз, Дэлія і іх дачка Лідзія — вымушаныя дзяліць свой новы дом з яго былымі ўласнікамі, Адамам і Барбарай Мэйтлендамі, якія загінулі перад гэтым у аварыі. Каб пазбавіцца няпрошаных гасцей, Мэйтленды звяртаюцца па дапамогу да прывіда Бітлджуса.

Выглядае, што да новага фільма рэжысёр Цім Бёртан падышоў пад лозунгам «нічога святога». Напрыклад, Лідзія Дытц вырашыла скарыстаць на поўную сваё ўменне кантактаваць з прывідамі і цяпер вядзе адпаведнае ток-шоу. Яе мачаха Дэлія таксама актыўна зарабляе грошы, але робіць гэта праз сучаснае мастацтва — жанчына ладзіць досыць дзіўныя перформансы. 

У стужку вярнуліся Вайнона Райдэр і Кэтрын А’Хара, выканаўцы роляў адпаведна Лідзіі і Дэліі Дытц. Вось толькі ўражанні ад іх гераінь змешаныя — абедзве жанчыны і раней былі эксцэнтрычныя, але цяпер на іх часам сумна глядзець. Лідзія, якая была ў першым фільме дзяўчынкай з прыгожай усмешкай, цяпер адзінокая маці-неўратычка, Дэлія, здаецца, таксама балансуе на мяжы страты свядомасці.

Жанчыны выхоўваюць дачку Лідзіі, безэмацыйную ціхоню Астрыд, у якой найярчэйшая рыса характару — нянавісць да маці і яе прывідаў (Астрыд лічыць іх выдумкай). Тым часам Бітлджус асвойваецца ў замагільным свеце, ён нават знайшоў сабе нудную офісную працу, але ж спакою яму не відаць. Дзівака пераследуе былая жонка, ды і Лідзія ўрэшце рэшт звяртаецца да старога знаёмага, каб выратаваць Астрыд ад прывіда, які выпадкова спадабаўся дзяўчынцы.

Фота: кадр з трэйлера стужкі

На наш густ, самыя сакавітыя персанажы ў гэтай гісторыі — тыя, каму дасталіся не самыя значныя ролі (даруй, Бітлджус!). Напрыклад, гэта Далорэс (Моніка Белучы), злосная экс-жонка Бітлджуса, якая ў прамым сэнсе збірае сябе ў адно цэлае з дапамогай стэплера і лётае па замагільным свеце ў пошуках галоўнага героя. Ці Вулф Джэксан (Уілем Дэфо), дэтэктыў-акцёр, які захрас паміж сваімі двума амплуа і пры гэтым мусіць лавіць парушальнікаў, якія трапілі ў замагільны свет не па правілах. 

Шкада, што ў новым фільме няма Мэйтлендаў. Разынкай першай стужкі было тое, што феномен экзарцызму перавярнулі з ног на галаву: не жывыя выганялі са свайго дому прывідаў, а прывіды пазбаўляліся ад жывых, якія чамусьці пасяліліся на іх тэрыторыі. 

Цяпер у стужцы не знойдзеш такіх яркіх антаганістаў. Іх замяняе хітры юнак-прывід, з якім нас і не надта знаёмяць, таму што найбольшая ўвага тут надаецца сямейным пытанням: адносінам Лідзіі і Астрыд, успамінам Астрыд пра яе зніклага бацьку і раману паміж Лідзіяй і Роры, прадзюсарам яе шоу.

Фота: кадр з трэйлера стужкі

Добра, калі б гэтыя сямейныя пытанні былі хаця б добра раскрытыя, але не — Астрыд (Джэна Артэга) намаляваная дурным дзіцём, якое проста ненавідзіць сваю маці. Незразумела, навошта Бёртан увогуле дакранаецца да глыбокіх матэрый у жартаўлівым фільме жахаў. Не больш зразумела і тое, чаму ён так жорстка паступае з персанажамі Белучы і Дэфо: яны знікаюць з фільма так проста і нецікава, што гэта само па сабе злачынства. 

І ўсё роўна новы «Бітлджус» — яркае відовішча, якое выдатна пасуе для сямейнага кінавечара. Майкл Кітан у ролі прывіда-жартаўніка такі ж абаяльны, як і ў 1988-м, грым, графіка і спецэфекты тут на вышыні, і фільм з тых, якія падымаюць настрой. Так што ідзіце ў кіно, тым больш што «Бітлджус Бітлджус» выйдзе і ў Беларусі, вось толькі пакіньце завышаныя чаканні дома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць