Грамадства11

Трайплаўскі даўгабуд знясуць ужо ў гэтым годзе

Да канца 2024 года на вул. Курсанта Гвішыяні плануюць знесці даўгабуд, а тэрыторыю прывесці ў належны стан. Пра гэта расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляе «Мінск-Навіны».

На вуліцы Курсанта Гвішыяні, 5, ужо даўно павінен быў з'явіцца буйны гандлёвы цэнтр. Яго ўзводзіў «Трайпл», але ў кампаніі пачаліся праблемы, і аб'ект ператварыўся ў даўгабуд.

— Замоўцам будаўніцтва выступала кампанія «Трайпл». Меркавалася, што на гэтай тэрыторыі з'явіцца гандлёвы цэнтр, аднак кампанія не выканала сваю задачу. Сёння заказчык па гэтай пляцоўцы — УКБ Заводскага раёна. Распрацоўваецца праектная дакументацыя. Плануем, што ў верасні скончым распрацоўку праекта, атрымаем заключэнне экспертызы і ўжо ў 2024-м прыступім да зносу гэтага аб'екта. Тэрыторыю прывядзем у належны стан. Гэты даўгабуд будзе ліквідаваны, — распавяла Гантарава.

Гандлёвы цэнтр на вуліцы Курсанта Гвішыяні пачалі будаваць яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак пасля банкруцтва кампаніі «Трайпл» ён стаяў закансерваваным.

Каментары1

  • Acab
    08.09.2024
    Пакінуць, як ўжо збанкрутаваў, каб парахнеў сабе паціху немагчыма. Трэ вываліць бюджэтаў на разборку.

    І не падманвайцеся, апазыцыйныя ўрбаністы-плянавікі, каб перагрызьлі ўладных і паселі ўва ўладныя фатэлі ў цэнтрабудзе, так тое самае рабіцьмуць

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ21

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ21

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць