Здарэнні1010

Чаркаскага крымінальнага аўтарытэта, які збіў абаронцу Бахмута, знайшлі. Ён ужо выбачаецца ВІДЭА

Украінская паліцыя за ноч знайшла 28-гадовага крымінальніка Вадзіма Далаценку. 

Вадзім Далаценка

А калі прыйшлі з ператрусам па месцы пражывання Далаценкі, то знайшлі зброю і, папярэдне, наркотыкі.

Цяпер у яго ўжо чатыры крымінальныя артыкулы — бо раней крымінальнаму аўтарытэту выставілі падазрэнне ў хуліганстве і вымагальніцтве.

Вадзім Далаценка

Нагадаем, жыццё аўтарытэта Вадзіма Далаценкі кардынальна змянілася пасля таго, як ён падрэзаў на дарозе бацькоў ветэрана баявых дзеянняў, удзельніка абароны Бахмута Анатоля Ганчарэнкі.

Ганчарэнка заступіўся за іх, і тады Далаценка пры сустрэчы збіў вайскоўца і прымусіў яго выбачацца на камеру.

Чытайце: У Чаркаскай вобласці крымінальны аўтарытэт выклікаў на разборкі былога абаронцу Бахмута, збіў і прымусіў выбачацца

Анатоль Ганчарэнка Анатолий Гончаренко Anatoly Goncharenko
Збіты вайсковец Анатоль Ганчарэнка. Фота: скрыншоты відэа з сацсетак

Цяпер украінская паліцыя зрабіла прыблізна тое самае — на новых відэа можна ўбачыць жорсткае затрыманне крымінальнага аўтарытэта, а пасля і ягоныя прабачэнні перад «усім украінскім народам».

Вадзіму Далаценку пагражае да 12 гадоў зняволення. На момант інцыдэнту ён ужо знаходзіўся пад умоўным тэрмінам.

Каментары10

  • бабруйчанін
    11.09.2024
    На мой погляд" прабачэння на камеру" дзе ні адбываецца Гэта.."кейс")))паказчык адсутнасці Закон Права .
    Спачатку ні да " Закон Права" да крымінала законазлодзееў..працяг масштабаваны пад час "2020"
  • &
    11.09.2024
    Храновіна гэта ўсе, і выбачэньні тыя. Крымінальнікі украінскія, як і беларускія - гэта прарасейскія бандосы, нават калі і на украінскай нешта гамоніць.
  • Васіль
    11.09.2024
    бабруйчанін, згодны. Гэта ганьба. Але Украіна ўжо мала чым адрозніваецца ад расеі. На вялікі жаль. Агент Зеля перамог.

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА16

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць