Свет

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Нягледзячы на запэўніванні шведскіх уладаў аб пераглядзе сваёй пазіцыі адносна ўцекачоў з Беларусі, беларусам працягваюць адмаўляць у прытулку.

Сталіца Швецыі Стакгольм. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Пра сітуацыю, у якой знаходзяцца беларусы ў Швецыі, расказвае шведскае выданне Omni. Прыводзім кароткі пераказ.

У Швецыі разам з сям'ёй знаходзіцца Канстанцін Сярогін, які суправаджаў Сяргея Ціханоўскага ў якасці аператара. У 2023 годзе муж і жонка атрымалі адмову ў прытулку. Яны падалі апеляцыю і чакаюць рашэння Міграцыйнага суда. У пары двое дзяцей двух і сямі гадоў. У Беларусі ім пагражаюць значныя турэмныя тэрміны.

Шведскае выданне прыводзіць лічбы — з 2021 па 2023 год з 400 беларусаў, якія звярталіся па палітычны прытулак у Швецыі, станоўчыя рашэнні атрымалі толькі 12. Яшчэ 27 грамадзян Беларусі змаглі атрымаць абарону як бежанцы з Украіны, бо пражывалі там на момант пачатку поўнамаштабнай агрэсіі.

Нядаўна Міграцыйная служба Швецыі паведаміла, што восенню правядзе аналіз спраў грамадзян Беларусі. На пытанне выдання, ці азначае гэта, што беларусы, якія падалі заяўкі на прытулак, могуць разлічваць на перагляд сваіх справаў, Міграцыйная служба растлумачыла, што не будзе прымаць новых рашэнняў па існуючых справах. Перагляд будзе толькі ўнутраным, каб атрымаць урокі з мінулых рашэнняў.

— Мы не будзем адкрываць справы нанова і не будзем прымаць новых рашэнняў. Гэта робіцца для нашых уласных высноў і для ацэнкі правільнасці нашых папярэдніх рашэнняў. У кароткатэрміновай перспектыве гэта не паўплывае на тых, хто ўжо атрымаў рашэнне, — цытуюцца словы начальніка адзела па пытаннях правоў мігрантаў Міграцыйнай службы Пэра Лёвенберга.

Чыноўнік патлумачыў, што заяўнікі, якія атрымалі адмову, могуць падаць заяву аб наяўнасці перашкод для выканання рашэння. Гэта дазволіць ім атрымаць паўторны разгляд справы на падставе новых абставін. Аднак заява павінна быць пададзена, пакуль чалавек знаходзіцца ў Швецыі.

Але сітуацыя на самой справе не паляпшаецца. У якасці прыкладу прыводзіцца гісторыя беларуса Віктара, які падаў падобную заяву ў маі 2024 года, на якую атрымаў адмову і паўторнае прадпісанне пакінуць краіну. У верасні мужчына падаў новую заяву.

«У мяне такое адчуванне, быццам я стукаюся ў зачыненыя дзверы», — дзеліцца Віктар і дадае, што знаходзіцца на стане эмацыйнага знясілення і страху, што хутка яго могуць дэпартаваць у Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА6

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»198

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА6

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць