Свет

У Літве раскрылі махлярскую схему: перакладчыкі падказвалі замежнікам правільныя адказы на вадзіцельскім экзамене

Перакладчыкаў унеслі ў чорны спіс, а іх кліентам анулявалі пасведчанні кіроўцаў. 

Regitros
Ілюстрацыйнае фота. Скрын відэа: regitraLTvideo / YouTube

Людзі, якія прэтэндуюць на атрыманне пасведчання кіроўцы ў Літве, могуць здаць тэарэтычны экзамен на трох мовах: літоўскай, англійскай і рускай. Калі чалавек не валодае ні адной з іх, ён можа прыйсці разам з перакладчыкам. І вось гэтая акалічнасць, як піша LRT.lt, стварыла магчымасць для махлярства.

Як выявілася, перакладчыкі не толькі перакладалі экзаменацыйныя пытанні, але і дыктавалі сваім кліентам правільныя адказы.

Па інфармацыі супрацоўніка Regitra (літоўскага аналагу беларускага МРЭА ДАІ), адказнага за прадухіленне карупцыі, такой незаконнай дзейнасцю займаліся чатыры чалавекі. Яны перакладалі на турэцкую, азербайджанскую і арабскую мовы.

Regitra унесла гэтых людзей у свой чорны спіс, а іх кліентам (28 чалавек) анулявала пасведчанні.

Прадстаўніца Regitra па сувязях з грамадскасцю расказала журналістам, што паспяховасць здачы тэарэтычнага экзамену складае трохі вышэй за 40%. Сярод замежнікаў, якія здаюць экзамен з перакладчыкам, яна вышэй за 50%.

Regitra абяцае ў далейшым больш уважліва сачыць за сітуацыяй на экзаменах і нават збіраецца прапанаваць змены ў заканадаўства. Якія канкрэтна, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць