Аўто22

У Мінску на продаж выставілі «Ё-мабіль»

Машына знаходзіцца ў кепскім стане.

Праект скончыўся пасля выпуску ўсяго некалькіх адзінак аўтамабіля. Іх стваралі ў Мінску, у Шабанах, нагадвае Blizko.by.

Тэлеграм-канал «Аўтапаток» звярнуў увагу на тое, што ў Мінску выстаўлены на продаж «Ё-мабіль». Гэта так званы «Ё-красовер», сабраны прыкладна ў 2012—2013 гадах.

Машына знаходзіцца ў жаласлівым стане. У аб'яве сказана, што гэты экзэмпляр мае ярка-зялёны металічны колер, але ён ужо разукамплектаваны. Фактычна на продаж прапануецца кузаў з салонам і падвескай, але без рухавіка і трансмісіі.

«У салоне няма манітораў (прыборнай панэлі), салоннага люстэрка на лабавым шкле і пераключальнікаў на рулявой калонцы (падобна на тое, што яны былі ад якой-небудзь Лады). Астатняе на месцы. Няма механізму шклоачышчальніка, але я зніму з іншай машыны. Задняга механізму шклоачышчальніка наогул няма. Абіўка столі правісла, гэта іх частая праблема. Трэба яе прымацаваць», — расказаў прадавец.

Цана за рэшткі «Ё-мабіля» складае 1.460.000 расійскіх рублёў, што прыблізна роўна 15 тысячам даляраў па афіцыйным курсе Цэнтрабанка Расіі.

Вясной 2010 года мінская кампанія «Яравіт» сумесна з групай «ОНЭКСІМ» расійскага мільярдэра Міхаіла Пракорава абвясціла аб стварэнні «гарадскога гібрыдамабіля» пад назвай «Ё-мабіль».

Планы былі грандыёзныя: апорны пластыкавы кузаў, ротарна-лапасны рухавік, суперкандэнсатары. Адзін з экзэмпляраў асабіста пратэставаў Уладзімір Пуцін. У 2014 годзе ўсе працы над «Ё-мабілем» спынілі, прадаўшы яго за сімвалічны адзін еўра. Усяго на базе ў Шабанах было сабрана 5 адзінак «Ё-мабіля», таксама кампанія-распрацоўшчык прадставіла некалькі прататыпаў у іншых кузавах.

Каментары2

  • %
    11.10.2024
    Прачытаўшы зацемку магу распавесьці стары анекдот

    -Здравствуйте, а что это за порода собаки такая?
    -Чихуахуа
    -А сколько стоит щенок?
    -..00000 $
    -Ни хуа хуа
  • Млявы гуй
    11.10.2024
    Каб на гэтым дзярме паехаць, хай яны мне столькі заплоцяць.

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць