Свет55

У падземным сховішчы «Хезбалы» на поўдні Лівана знайшлі расійскую зброю

Ізраільскія сухапутныя войскі выявілі падземную базу групоўкі «Хезбала» на поўдні Лівана. Аб'ект выкарыстоўваўся як камандны цэнтр элітнага падраздзялення «Радван» і служыў месцам захоўвання зброі і боепрыпасаў, у тым ліку расійскай вытворчасці, паведаміў журналіст Bild Паўль Ранцхаймер, які разам з вайскоўцамі Ізраіля пабываў на базе.

Фота: Bild

Падчас візіту рэпарцёра суправаджаў контр-адмірал Даніэль Хагары, кіраўнік прэс-службы Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ). Хагары адзначыў, што ў вёсцы, дзе размяшчаецца падземны аб'ект, баевікі «Хезбалы» рыхтавалі маштабны напад на Ізраіль, які мог бы перасягнуць узровень атакі 7 кастрычніка 2023 года.

Падземны комплекс уключае ў сябе сістэму тунэляў, дзякуючы якім баевікі «Радвана» маглі аператыўна пранікнуць на тэрыторыю Ізраіля пешшу або на матацыклах. Па словах кіраўніка прэс-службы ЦАХАЛ, збудаванні былі створаныя з куды большым майстэрствам, чым тунэлі, якія выкарыстоўваюцца ХАМАС у сектары Газа. На стварэнне гэтых умацаванняў, на яго думку, спатрэбіліся гады.

Фота: Bild

Бункеры знаходзяцца на глыбіні каля 8 метраў, яны забяспечаныя сталёвымі перагародкамі і дзвярыма, а ўваходы ў іх размешчаныя ў жылых дамах.

Ізраільскія вайскоўцы выявілі ў гэтых тунэлях вялікую колькасць узбраення: ракеты, мінамётныя снарады, аўтаматы Калашнікава, боепрыпасы, бронекамізэлькі і іншае абсталяванне.

Ронцхаймер адзначыў, што гэта самы сучасны падземны бункер з пункту гледжання якасці канструкцыі і памеру памяшканняў, які ён калі-небудзь бачыў. Журналіст таксама паведаміў, што за некалькі дзён да гэтага ў суседняй вёсцы ён бачыў ракеты, дастаўленыя ў Ліван з Ірана праз Сірыю.

«Іранская і расійская зброя», — падкрэсліў ён.

Каментары5

  • Хто б сумняваўся
    15.10.2024
    Усе гэтыя хамасы/хесбалы арганізаваныя яшчэ саветамі, усё гэта былыя арафатаўцы. Проста ў час развалу саўка Іран узяў іх на балянс. З прыходам Пуціна да ўлады ў Расеі, усе былыя кантакты былі рэанімаваныя, і цяпер барадачы, гэта адна з клешняў Крамля на Блізкім Усходзе.
    Нетаньягу зусім не наіўны, усё яму вядома, тым ня менш, ён спрабаваў зьвярнуцца да Пуціна па дапамогу ў вызваленьні закладнікаў. Ён напэўна спадзяваўся, што ў таго ў душы магло застацца крыху людзкасьці. Марна.
  • Барадзед
    15.10.2024
    Андрусь, они гадят на Ближнем Востоке чтобы отвлечь силы США от Украины.
  • западный куколд
    15.10.2024
    Почему? Почему? 😱 ведь западные куколды так старались не провоцировать!

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць