Усяго патроху44

У Германіі вызначылі моладзевае слова года. Гэта старажытны тэрмін, але з новым сэнсавым напаўненнем

За выбар слова адказвала выдавецкая кампанія Langenscheidt, стваральніца слоўнікаў нямецкай мовы, якая зладзіла галасаванне сярод прадстаўнікоў моладзі па ўсёй Германіі.

Ілюстрацыйная выява. Крыніца: Vecteezy

Нямецкая моладзь у якасці свайго слова года абрала англійскі тэрмін «аура», які, паводле Оксфардскага слоўніка, азначае «асаблівую атмасферу альбо якасць, якую стварае чалавек ці прадмет».

Пакаленне Z і пакаленне Альфа ў Германіі дадалі да тэрміну новы сэнс, каб апісваць чалавека, які зрабіў нешта добрае. Прасцей кажучы, гэта крутасць, якая ўзнікае ў выніку добрага ўчынку і можа быць выражаная, як цяпер папулярна ў нямецкай моладзі, у «ачках ауры», перадае агенцтва Euronews.

Само слова «аура» ўзнікла яшчэ ў антычнай Грэцыі і Рыме, дзе яно выкарыстоўвалася для абазначэння «лёгкага ветру» або «плыні паветра». Слова aura на старажытнагрэцкай (αὔρα) азначала не столькі нейкае містычнае або духоўнае паняцце, колькі фізічны феномен, звязаны з прыродай або дыханнем, які ствараў атмасферу або настрой у паэтычных і міфалагічных апісаннях. У такім жа сэнсе слова перайшло і ў лацінскую мову падчас Рымскай імперыі.

У сучасным сэнсе, як нябачнае энергетычнае поле вакол чалавека, слова «аура» пачало выкарыстоўвацца толькі ў XIX стагоддзі, асабліва ў кантэксце эзатэрычных і духоўных практык, калі многія філосафы і даследчыкі (пераважна брытанскія) спрабавалі выявіць або апісаць невядомыя энергіі, якія нібыта выпраменьваюць жывыя істоты.

Конкурс на вызначэнне моладзевага слова года, як піша Euronews, праводзіцца ў Германіі з 2008 года, але толькі чатыры гады таму права галасаваць перадалі непасрэдна нямецкай моладзі. Да гэтага галасаваць мог любы ахвотны. У 2020 годзе галасаванне стала даступным выключна для моладзі ва ўзросце ад 11 да 20 гадоў, каб абраныя словы сапраўды адлюстроўвалі моўную культуру маладых людзей.

Сёлета было зарэгістравана каля 100 000 галасоў — рэкорд за ўсю гісторыю конкурсу. У мінулыя гады нямецкая моладзь абірала такія словы, як goofy (2023 год, мілае слова для апісання чалавека, які выглядае эксцэнтрычным або няўклюдным), smash (2022 год, азначае «падчапіць» альбо заняцца сэксам з кімсьці; слова паходзіць ад гульні для знаёмстваў Smash or Pass), cringe (2021 год, апісанне чагосьці або кагосьці, хто выклікае сорам) і lost (2020 год, слэнг азначае недахоп асэнсаванасці або перспектывы ў жыцці).

Каментары4

  • 27.10.2024
    В России тоже пытались ..., птн пнх ?)
    Вроде это два слова и вполне печатные )
  • лядскі
    27.10.2024
    у нашай моладзі ёсць падобнае слова па сэнсу, гэта слова «Вайб».
  • Владислав
    27.10.2024
    Якось, ці слова німецької молоді звучать зовсім не по німецьки (aura, goofy, smash).
    Не так як Scmetterling чи Poltergeist.

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках27

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць