Грамадства1616

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт

Разабраліся адкуль узялася навязлівая істота. Першапачаткова кот не быў такім жудасным.

Кот-лялька Віскер з шоу TV Funhouse, узяты за аснову для мема.

Мем завірусіўся ў пачатку кастрычніка 2024 года ў тыктоку, а пасля перакінуўся і на іншыя сацсеткі. У відэа аніміраваны нейрасеткай кот навязліва пераконвае, што ён сябар і просіць не баяцца яго.

Як выглядае мем

«Бу! Спужаўся? Не бойся. Я сябар. Я цябе не пакрыўджу. Ідзі сюды, ідзі да мяне, сядай побач са мной. Паглядзі мне ў вочы. Ты бачыш мяне? Я таксама цябе бачу. Давай глядзець адно на аднаго да той пары, пакуль нашы вочы не стомяцца. Ты не хочаш? Чаму? Штосьці не так?»

Не так абсалютна ўсё. Да і без таго непрывабнай пысы цацачнага ката занадта пераканаўча прымаляваны чалавечы рот з вельмі ненатуральнай для жывёлы мімікай. Астатні твар застаецца абсалютна безэмацыйным, асабліва вялікія шкляныя вочы, якія глядзяць у розныя бакі.

З вуснаў жывёлы злятаюць словы, якія быццам хочуць схіліць гледача да сябе, але з кожным словам яны гучаць усё больш трывожна — занадта няўмела і настойліва жывёла хоча быць сябрам, зусім не як звычайныя людзі.

Насцярожвае і сам голас — ён зусім не жартаўлівы, як можна было б чакаць ад аніміраванай цацкі, а звычайны мужчынскі. Гаворыць кот паспешліва, але манатонна, без паўз і інтанацыі.

Чаму мем такі дыскамфортны? 

І хоць нельга сказаць, што менавіта пужае ў гэтым каце, але ўвесь папярэдні жыццёвы досвед кажа пра тое, што ад гэтай істоты трэба трымацца як мага далей і ні на што не згаджацца.

Хутчэй за ўсё тут спрацоўвае эфект «злавеснай даліны», што людзі адчуваюць агіду і непрыязнасць да аб'ектаў, якія выглядаюць і дзейнічаюць як людзі, але імі не з'яўляюцца. Дробныя неадпаведнасці ў іх выглядзе і рухах выклікаюць дыскамфорт і страх. Аўтар гэтай гіпотэзы заўважыў, што анімацыя толькі ўзмацняе негатыўнае ўспрыманне.

У сацсетках стромнага ката выкарыстоўваюць, каб распавесці пра непрыемных асоб, якіх можа сустрэць у сваім жыцці кожны чалавек. Напрыклад, непажаданы незнаёмец на цёмнай вуліцы, непрыемны кліент на змене ў аптэцы, настаўнік, які хоча пазнаёміць са сваім нудным прадметам, дакучлівы калега на працы ці новы псіхолаг на першай сесіі.

Пужаць не менш, чым яны, могуць таксама хатнія жывёлы і нават крэсла з адзеннем уначы. Мем аказаўся ўніверсальнай бу-пужалкай.

Адкуль кот

Першапачаткова кот не быў такім жудасным. Гаворачая лялька-кот па мянушцы Віскер была адным з персанажаў са старога амерыканскага шоу TV Funhouse, якое выходзіла ў 2000-2001 гадах. Спачатку яно было часткай начной перадачы Saturday Night Live, у якой сцэнарыст і комік Роберт Шмігель паказваў кароткія анімацыйныя ролікі, але пасля стала выходзіць самастойна на канале Comedy Central. 

На расійскім тэлеканале «2х2», які транслявалі ў Беларусі, ён выходзіў пад назвай «Un-шлак! Un-шлак!» (адсылка да «Аншлага»).

І хоць шоу выглядала як дзіцячае, жывёлы ў ім увесь час сабачыліся, брудна жартавалі і заахвочвалі гвалт. Даводзячы ўсё да абсурду аўтары імкнуліся высмеяць іншыя тэлешоу. Але асаблівай папулярнасцю шоу на Comedy Central не карысталася і было закрыта пасля 8 выпускаў.

Фрагмент з Віскерам, які паслужыў асновай для мема, узяты з пятага выпуску «Дзень пячорнага чалавека», у якой кот абмяркоўвае з сабакам ягоную «бездзярмовую дыету». Кот у шоу таксама рухае ротам, калі гаворыць, але зусім не так жудасна, як у меме. 

Як ім карыстаюцца

Мем стаў такім пазнавальным, што голас і словы стромнага ката пачалі выкарыстоўваць і без яго аніміраванай пысы. Калі ім гаворыць таварыш маёр у ваенкамаце ці палітык, якому ад цябе нешта трэба, усё роўна становіцца не па сабе.

Мем з Дзедам-Барадзедам. Скрыншот твіта

У тэкставым фармаце мем дабраўся і да беларускага твітара. Тут Дзед-Барадзед прапануе не баяцца і разам абысці ўвесь белы свет, а Зянон Пазняк — шукаць агентуру і ўскрываць гэбовыя кансервы. «Ты не хочаш? Чаму? Штосьці не так?»

Мем з Зянонам Пазняком. Скрыншот твіта

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Так
    26.10.2024
    Чаму чарговая навіна з загалоўкам "запаланіў інтэрнэт", а ў выніку зноў гаворка пра расейскую прастору, а не ўвесь Інтэрнэт.

    Зноў без расейшчыны ніяк?
  • Цьху
    26.10.2024
    І зноў расейшчына. Я так разумею, нават з’ехаўшы ў Вільню вы ўсё роўна затсаліся жыць у сваім рускім мірку, ды яшчэ пачалі яго цягнуць сюды на сайт. І гэта на трэцці год вайны.
  • Кот
    26.10.2024
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць