Свет55

У Расіі паставілі помнік салдату НАТА

Ва Ульянаўскай вобласці адкрылі манумент ветэранам баявых дзеянняў, але нешта пайшло не так.

Фота: Astra

Помнік ветэранам баявых дзеянняў, удзельнікам лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў адкрылі пасёлку Селікатны Ульянаўскай вобласці. Ён складаецца з дзвюх пліт, на правай намаляваны ваенны.

Праўда, мясцовыя жыхары адразу заўважылі падвох: на помніку салдат намаляваны ў форме стандартаў НАТА з амерыканскай штурмавой вінтоўкай у руках, піша Astra.

Z-актывіст і экс-удзельнік вайны супраць Украіны Даніл Ібетаў, які дапамагаў рабіць эскіз для манумента, паспрабаваў апраўдацца.

«Я хачу развеяць вашы сумневы. Калі мы бралі горад Бахмут, многія з маіх баявых таварышаў, уключаючы мяне, выкарыстоўвалі трафейныя М16 і М4. Гэтыя вінтоўкі прыйшліся нам па душы, і я асабіста выбіраў іх для нашага мастака, які ствараў гэты выдатны помнік», — заявіў Ібетаў.

Таксама ён прапанаваў асабіста сустрэцца ўсім, каму не падабаецца помнік. Пры гэтым Ібетаў не патлумачыў, чаму салдат на помніку не толькі з амерыканскай зброяй, але і ў натаўскай форме.

Каментары5

  • Недажывець нябожчык
    29.10.2024
    Жыве Беларусь!,
  • Эюя
    29.10.2024
    “Калі мы бралі горад Бахмут, многія з маіх баявых таварышаў, уключаючы мяне, выкарыстоўвалі трафейныя М16 і М4. “. M16 ва Ўкраіне выкарыстоўвацца вельмі рэдка, яны даволі цяжкія і вялікія. Складана з імі. Але галоўнае, гэта патроны. У Расеі няма патронных заводаў па выпуску патронаў стандарту НАТА. Нават калі ўвяць, што ёць невялікая колькасць трафейных патронаў, табе ўсё роўна прыйдзецца браць у рукі АК, таму што АК ў твайго падраздзялення і цягаць спецыяльна баявы камплект для М16, каторы няма чым замяць на полі бою, ніхто не будзе. Карацей, спецабасранец вярзе нейкую дзіч, бо абасранец.
  • Імя
    29.10.2024
    Нармальна. На помніку ж не напісана, што ветэраны расейскія.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»203

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць