Каханне і сэкс3737

Допіс беларускі-псіхолага пра сэкс з грузінам-Апалонам выклікаў міжгендарную сварку

Музыка Цім Суладзэ пайшоў у атаку на блогерку Лілію Ахрэмчык. Прычына — допісы беларускі пра перавагі грузінскіх мужчын.

Цім Суладзэ і Лілія Ахрэмчык. Фота: timote.suladze / Lilya.Akhremchyk / Facebook

Усё пачалося некалькі дзён таму, калі Суладзэ выклаў у сваім фэйсбуку скрын з часткай допісу Ліліі. Псіхолаг, якая жыве ў Батумі, шмат піша пра сваё захапленне грузінскімі мужчынамі. У той публікацыі, што зацікавіла Суладзэ, Лілія параўнала цяперашняга каханага з Апалонам: «Цяпер у мяне часам па хаце ходзіць малады Апалон, абдымае, бясконца цалуе, гаворыць пра Бога і Сусвет і чароўна *бе».

Вось як такія словы пракаментаваў музыка:

«Калі б такія словы напісаў мужык 40+, што часам у яго ў хаце ходзіць маладая Афрадыта і вось гэта вось усё, жанчыны б мужыка забілі патэльняй і перад гэтым абвінавацілі б у аб’ектывацыі, аб’юзе нейкім ці газлайтынгу. Ці што там яшчэ бывае ў такіх выпадках. Думаю, справядліва паступілі б. Напэўна. Але беларускім псіхалагіням, таксама 40+, у Батумі ці дзе там яшчэ, такое пісаць дазваляецца, яшчэ і пад 400 лайкаў там».

Той пост Суладзэ атрымаў 97 каментароў. Не ўсе былі згодныя з тым, што Лілія напісала нешта ганебнае, гучалі меркаванні, што псіхолаг проста падзялілася асабістым. Суладзэ пісаў у каментарах, што Лілія зневажае яго ў сацсетках з-за знешнасці.

Але гэта быў толькі пачатак. Цім напісаў эмацыйны допіс «пра маладых Афрадыт», дзе адзначыў, што не будзе цярпець такія каменты, а таксама выказаўся наконт заўвагі ў яго бок пра лішнюю вагу:

«Лішняя вага — гэта безумоўна х*ёва. Але гэта не павінна *баць нікога, акрамя носьбіта гэтай лішняй вагі. Ёсць х*ева колькасць пар, дзе дзяўчына стройная, а мужчына тоўсты. Дарэчы, і наадварот таксама».

Праз пару дзён Лілія напісала вялікі пост, дзе назвала паводзіны Ціма цкаваннем. Яна запыталася, як звязанае яе асабістае жыццё і фемінізм, газлайтынг і аб’ектывацыя:

«Упарта не разумею, чаму ў месцы з’яўлення Апалона сканчаецца фемінізм. Я не прыслугоўваю яму, не схіляюся, не падпарадкоўваюся. Гэта адносіны роўных. З усімі мужчынамі ў мяне былі адносіны роўных, за выключэннем іх заляцання. Мне так падабаецца.

Больш паважлівага стаўлення да сябе, чым тут [у Грузіі], я не адчувала. Суфражысткі змагаліся не за тое, каб дзяліць рахунак, а за тое, каб мець адукацыю, працу, выбарчае права і іншыя роўныя з мужчынамі правы. У чым тут супрацьлегласць з тым, што мужчына пры гэтым ахутвае цябе цяплом і клопатам, а ты яго — каханнем і пяшчотай?»

У дадатак Лілія апублікавала пост, дзе апісала магчымыя складанасці поўных мужчын у сэксе. Суладзэ ў адказ назваў Лілію «самкай чалавека» і шарлатанкай, маючы на ўвазе яе прафесію псіхолага.

Жанчына тым часам апублікавала пост пра былога мужа, дзе выклала скрыны перапіскі з ім. Там мужчына выказваўся, што ёй варта прыехаць у Беларусь і «прыняць адказнасць» — верагодна, адказнасць за сваю палітычную пазіцыю, што магло б азначаць для жанчыны пераслед. У каментары прыйшоў Цім і адзначыў, што «выкладваць асабістую перапіску ў сеціва не толькі амаральна, але і незаконна ў некаторых выпадках», а таксама выказаўся са знявагай датычна фігуры Ліліі. 

1 лістапада абодва бакі нарэшце вырашылі паставіць кропку ў канфлікце. Суладзэ патлумачыў у сацсетках, чаму так накінуўся на псіхолага. Нядаўна ён пачуў, як знаёмага італьянца шантажавала эскортніца, і той трапіў за краты, а таксама абурыўся тым, што музыку Аляксандра Памідорава абвінавацілі ў гвалце ў той момант, калі той захварэў і збіраў на дапамогу грошы. Хоць саму агрэсію ў бок жанчыны Цім асуджае.

«І вось калі я двума нагамі стаю на гэтым «квітнеючым» полі, багата ўгноеным жаночым дз*рмом у дачыненні да мужчын, мне трапляецца той няшчасны пост Ахрэмчык пра боскае сукупленне (абяцаў без лаянкі — трымаю сваё слова) з грузінскімі Апалонамі. Спачатку я нават парадаваўся за абодвух сабжаў: яна там перапіску з сяброўкай выклала, сяброўка таксама адэпт секты боскага сукуплення.

Але! Па меры прачытання гэтага забаўляльнага чытва бачу, што нешта ідзе не так. Феміністкі захапляюцца патрыярхальнымі рыцарамі і вось гэта ўсё. Тут чырвоная лямпачка і ўключылася: або крыжык здымі, або майткі апрані. Або фемінізм, або патрыярхат».

Музыка піша, што калі б яго каментары пра «грузінскага Апалона» не пачалі перапошчваць, нічога б не закруцілася. Далей ён прызнае, што пачаў адказваць рэзка, але «выключна ў мэтах самаабароны». Выснова Суладзэ: у гэтай сітуацыі ён — ахвяра, а жанчыны — агрэсаркі.

Лілія таксама падвяла вынікі:

«Значыць, спачатку чалавек бярэ чужую гісторыю (маю), якая да яго не мае ўвогуле ніякага дачынення, каментуе яе, прыніжаючы і абясцэньваючы прынцыпы аўтаркі («на ё*лі сканчаецца фемінізм»). Потым, калі я яму адказваю на напад, выкатвае яшчэ некалькі пастоў, прыніжаючы мой узрост, маю сэксуальнасць, прайшоўшыся па знешнасці і жаноцкасці, абясцэніўшы прафесійна, а калі я адказала яму на ўсё гэта, аказалася, чалавек проста пажартаваў. Ну, як жа гэта міла!

Насамрэч не. Гэта чыстай вады газлайтынг. Класічны прыклад. Цябе прыніжаюць, ты адказваеш, а агрэсар потым кажа: «Я пажартаваў, я няшчасная ахвяра». Не, сябручок, ты аб'юзер у касцюме авечкі» — трымаецца свайго меркавання псіхолаг Лілія.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • Брэст
    03.11.2024
    Псіхолаг самарэалізавалася.
  • Цечная с*ка
    03.11.2024
    Тэрмінова выдаць лідарцы міжгендарны грант, прызначыць дарадцай Ціханоўскай па чароўнай *блі і абвесціць часы прыёму ўсіх жадаючых выбарцаў для мабілізацыі актыву напярэдадні Выбараў.
  • Так
    03.11.2024
    Мужчына і жанчына пасварыліся. З'ява старая яе свет, але цяпер гэта паступова навызаць "міжгендарнуая сварка". O tempora, o mores!

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік «Белпола» заявіў, што ў іх ёсць дэталёвыя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі20

Інфармацыя пра ўдар па маўзалеі Чавэса аказалася расійскім фэйкам4

Фізіка з Інстытута ядзерных праблем асудзілі за палітыку. Ён распрацоўваў мадэлі суперкалайдараў і перакладаў Ubuntu на беларускую8

Навукоўцы НАСА выявілі звышстойкія бактэрыі, якія абышлі стэрылізацыю і могуць выжыць пры палёце на Марс7

Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве7

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць