Вайна88

8 тысяч карэйцаў могуць кінуць у бой на Куршчыне «найбліжэйшымі днямі»

У Курскай вобласці Расіі знаходзіцца прыкладна 8 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія могуць быць прыцягнутыя да баявых дзеянняў супраць Украіны «найбліжэйшымі днямі», паведаміў 31 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пасля сустрэчы ў Вашынгтоне міністраў абароны і замежных спраў ЗША і Паўднёвай Карэі.

Энтані Блінкен. Фота: Nathan Howard/Pool photo via AP

«Цяпер, паводле нашых ацэнак, у Расіі агулам знаходзіцца каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх салдат, і, паводле апошняй інфармацыі, каля 8 тысяч гэтых вайскоўцаў былі разгорнутыя ў Курскай вобласці», — заявіў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Ён адзначыў, што «Злучаныя Штаты пакуль не бачылі пацвярджэнняў прыцягнення вайскоўцаў КНДР да баявых дзеянняў», «але мы чакаем, што гэта адбудзецца найбліжэйшымі днямі».

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што расійская армія праводзіць трэніроўкі з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі, у прыватнасці па выкарыстанні артылерыі, БПЛА, асноўных дзеянняў пяхоты, «што сведчыць пра прамыя намеры выкарыстоўваць гэтыя сілы ў аперацыях на лініі фронту».

Блінкен падкрэсліў — калі гэтыя войскі будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях або аперацыях баявой падтрымкі супраць Украіны, то «яны стануць законнымі вайсковымі цэлямі».

Ён таксама падкрэсліў, што адной з прычын, чаму Расія звярнулася па дапамогу да КНДР, быў адчай:

«Пуцін кідае ўсё больш расіян у мясарубку, якую ён сам зладзіў ва Украіне. Цяпер ён звяртаецца да Паўночнай Карэі, і гэта відавочная прыкмета слабасці».

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што «расійскія страты на ўсходзе Украіны складаюць штодня каля 1200 вайскоўцаў — больш, чым калі-небудзь падчас вайны. І цяпер Расія ўпершыню за 100 гадоў папрасіла дапамогі замежных войскаў».

Каментары8

  • але на зе
    01.11.2024
    Ян, а што рабіць з дронамі, якія (цяпер ужо рэгулярва) залятаюць з Украіны?
  • Панчох
    01.11.2024
    Такі "адчай", што кожны дзень захопліваюць кіламетры ўкраінскай зямлі, а таксама паспяхова выціскаюць ВСУ з Куршчыны. Я катэгарычна за Ўкраіну, але ж не трэба несці лухту. Давайце захоўваць цвярозасць.
  • Рэчаіснасьць
    01.11.2024
    Панчох, давай. Што там з Кіевам за 3 дні?

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране55

Светабнаўляецца55

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране55

Светабнаўляецца55

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць