Грамадства

На волю выйшаў культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі

Культурны менеджар Уладзімір Булаўскі быў асуджаны да 2 гадоў зняволення па арт. 342-2 КК («неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). 

Уладзімір Булаўскі. Фота: сацсеткі

Пра яго вызваленне павядамляюць сярод культурных дзеячоў Віцебска, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

35-гадовы Уладзімір быў адным з чатырох палітвязняў, якіх асудзілі па гэтым артыкуле, — крыміналку завялі за некалькі адміністрацыйных спраў.

Першы раз ён быў затрыманы ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, 27 лютага 2022 года, і арыштаваны на 15 сутак. Уладзімір мусіў выйсці на волю, але дадому яго прывезлі пяць сілавікоў, зладзілі ператрус і зноў забралі актывіста з сабой. 

Другі раз яго затрымалі пасля таго, як 14 снежня 2022 года ў Віцебску затрымалі яшчэ трох чалавек, звязаных з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Нагодай мог стаць адзін з канцэртаў. УДФР распачаў справу за нясплату падаткаў. Відаць, Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў межах гэтай справы.

Вядома, што падчас знаходжання ў СІЗА-2 у мужчыны памёр бацька, але адміністрацыя не адпусціла Уладзіміра на пахаванне.

У выніку Уладзіміра асудзілі за ўдзел у мірных акцыях. Ён адбываў пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі №2. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць