Ежа

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

Камароўскі рынак у Мінску ў сярэдзіне лістапада парадаваў пакупнікоў грыбамі. З-за цёплага верасня грыбны сезон быў змазаны, а цяпер, калі дзённая тэмпература паветра апусцілася ніжэй за 10 градусаў, у продажы з'явіліся апенькі, падзялёнкі і іншыя лясныя грыбы, піша Smartpress.by.

Кошт трохлітровага вядзерца маладых апенек — 15 рублёў, пяцілітровага — 25 рублёў, дзесяцілітровага — 40-45 рублёў. Прадаўцы распавядаюць, што самі прыемна здзіўлены хай познім, але ўсё ж сезонам грыбоў.

— Толькі пачаліся — і вось-вось скончацца, зіма ж на носе. Ужо падмярзае ў лесе, — распавядаюць яны. — Так што калі хто плануе прыгатаваць грыбы, замарозіць ці проста паласавацца — цяпер самы час.

Грыбы прадаюцца ў вёдрах на рынку і за яго межамі (з рук, паміж уваходам у метро і Камароўкай). Зноў можна купіць як аб'ёмам (вядром), так і па вазе. 1 кг каштуе 15-20 рублёў.

Акрамя восеньскіх апенек, у продажы можна знайсці лісічкі, махавікі, маслякі. Усе яны прыкладна па адной цане — каля 15 рублёў за 1 кг.

З усесезонных грыбоў, якім мала страшныя капрызы надвор'я, на Камароўскім рынку ў гэтыя дні можна знайсці шэрыя вешанкі і прыгожыя белыя шампіньёны. Каштуюць яны танней — ад 6 да 10 рублёў за 1 кг.

А аматарам экзотыкі можна звярнуць увагу на грыбы эрынгі і энокі — па 35 рублёў за 1 кг. Яны лічацца дыетычнымі і часта ўжываюцца ў стравах азіяцкай кухні.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком6

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё22

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць