Вайна22

Балістычная ракета, запушчаная сёння Расіяй па Украіне, была не такой, як зразу падавалася

З'явіліся некаторыя дадатковыя вынікі аналізу ракеты, запушчанай сёння Расіяй па ўкраінскім горадзе Дняпро. Першапачаткова ў Кіеве яе акрэслілі як міжкантынентальную балістычную ракету, але на Захадзе гэтую ацэнку не пацвярджаюць, піша Бі-бі-сі са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі ЗША.

Крыніца паведаміла Бі-бі-сі наступнае:

  • Расія запусціла па Украіне эксперыментальную балістычную ракету сярэдняга радыусу дзеяння.
  • У ЗША сур'ёзна ставяцца да ўсіх пагроз Украіне, але неабходна ўлічваць, што ў Расіі, верагодна, ёсць толькі «жменя гэтых эксперыментальных ракет».
  • Украіна вытрымала незлічоныя расійскія ўдары, у тым ліку ракетамі з боегалоўкамі значна большага памеру.
  • Расія паспрабуе выкарыстаць гэтую новую магчымасць для запалохвання Украіны і яе прыхільнікаў і прыцягнення да сябе ўвагі ў інфармацыйнай прасторы, але гэта не зменіць ход гульні.

Асобна крыніца ў адміністрацыі засведчыла, што ЗША пастаўляюць Украіне ў прыярытэтным парадку сотні ракет Patriot і AMRAAM, і гэтыя пастаўкі працягнуцца.

У той жа час прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сённяшнім вячэрнім звароце заявіў, што Расія атакавала Украіну ракетай сярэдняй далёкасці «Арэшнік». Гэта нібыта быў выпрабавальны пуск гэтай «найноўшай ракеты».

Каментары2

  • Ага
    21.11.2024
    Падобна, гэта тая самая ракета, праз распрацоўку якой Трамп у 18-м годзе разарваў Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці з расейцамі.
  • Уго
    21.11.2024
    С вероятностью 95 %
    Этот орешник - перепиленная для запуска с грунта брпл булава.
    6 боевых частей как бы намекают.

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць