Бюджэтнікам дазволяць аптымізаваць свае штаты і атрымліваць даплаты за дадатковую працу
Лукашэнка зацвердзіў змены ва ўказ «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Зроблена гэта «ў мэтах павышэння заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый з улікам працоўных абавязкаў, якія імі выконваюцца».

Згодна з карэкціроўкамі, кіраўнікі бюджэтных арганізацый атрымаюць права, фармальна ўзгадніўшы рашэнне з прафсаюзам, зацвердзіць у сябе штатную колькасць работнікаў у колькасці меншай, чым гэта вызначае тыпавы штатны расклад і нарматывы колькасці.
Акрамя таго, прадугледжваецца магчымасць устанавіць работнікам бюджэтных арганізацый з іх згоды індывідуальныя даплаты за выкананне імі дадатковых працоўных абавязкаў па аптымізаваных пасадах.
Каментары