Эканоміка11

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы

«Ні мне вучыць беларусаў, як весці сябе. У нас насельніцтва нашмат мудрэйшае за тых, хто гэтай эканомікай кіруе».

Улады Беларусі пры фарміраванні бюджэту на наступны год заклалі курс даляра на ўзроўні 3,35-3,37 рубля. Але актуальны на сёння курс ужо перавысіў гэты паказчык.

У ютуб-праграме «Обычное утро» эканаміст Сяргей Чалы заўважыў, што высокі курс даляра дрэнны для звычайных людзей. Але не для бюджэту.

«У бюджэце ўсё наадварот. У яго асноўнае — гэта расходы ў рублях. Бюджэт — гэта пра расходы. Таму, калі курс закладваецца больш трывалы за той, што будзе насамрэч, гэта азначае, што рублёвыя даходы бюджэту пры той жа валютнай выручцы будуць большымі. І адпаведна рублёвыя расходы могуць быць вышэйшыя. Для іх у гэтым праблемы няма. Гэта праблема для людзей».

Эканаміст адзначае, што такі «бухгалтарскі трук» гадамі выкарыстоўваецца ў Расіі пры падрыхтоўцы федэральнага бюджэту, для таго, каб потым з'яўляліся даходы бюджэту большыя за зацверджаныя Дзяржаўнай думай. Гэта дае магчымасць накіраваць лішак грошай на вырашэнне бягучых праблем.

У Расіі курс даляра ўжо перавысіў паказчык, які быў прагназаваны на сярэдзіну 2026 года. Чалы тлумачыць, што адна з прычын — не паступае дастаткова валюты. У Расіі ўсё больш выкарыстоўваюцца бартарныя міжнародныя кантракты.

На рост даляра ў Расіі ўплывае рост попыту на валюту з боку прадпрыемстваў, а з іншага боку — высокая інфляцыя, якую не можа спыніць нават рэкордна высокая працэнтная стаўка. У краіне вельмі моцна перагрэтая эканоміка за кошт так званага «бюджэтнага стымулу».

Як тлумачыць Чалы, сутнасць стымулу ў тым, што «ваенныя расходы — гэта дырэктыўнае крэдытаванне ці нават проста бюджэтныя траты».

«Расія адкрыла для сябе вопыт Беларусі. Гэтыя дырэктыўныя крэдыты і бюджэтны стымул не адчувальныя да працэнтнай стаўкі. (…) Гэта як у савецкі час быў казённы сектар. Вам не крэдыты давалі, а выдзялялі рэсурсы».

Вынікам такой палітыкі, як прагназуе эканаміст, можа стаць стагфляцыя, для якой характэрны як спад эканомікі, так і працяг інфляцыі.

«Гэта пачварная эканоміка. Тут нічога новага няма. Эканомікі ваеннага тыпу прыкладна так і функцыянуюць. Яны паступова падточваюць магчымасць свайго ўласнага развіцця. І рана ці позна яны валяцца з добрым грукатам», — заўважае Чалы.

Ці трэба цяпер бегчы па даляры

Чалы заўважае, што цяпер бегчы па даляры ўжо позна.

«Не мне вучыць беларусаў, як весці сябе ў сітуацыі. (…) Людзі прыкладна ведаюць, што трэба рабіць», —

заўважае эканаміст і звяртае ўвагу на тое, што яскравым сведчаннем гэтага з'яўляюцца працэсы, што адбываюцца на рынку нерухомасці.

«Гэты рынак ужо не для таго, каб набываць, а для таго, каб прадаваць тымі, хто купіў раней. У нас насельніцтва нашмат мудрэйшае за тых, хто гэтай эканомікай кіруе. Яно ўсё выдатна адчувае», — лічыць Чалы.

Калі ж гаварыць пра тое, што далей будзе з курсам даляра, то для гэтага, па словах Чалага, не хапае інфармацыі:

«Я не ўпэўнены, што цяпер можна нешта вылічыць, асабліва ў сітуацыі, калі што ў Расіі, што ў Беларусі самыя важныя даныя, якія дазваляюць нешта ацэньваць з пункту гледжання валютных паступленняў, проста засакрэчаныя».

Каментары1

  • Барадзед
    15.11.2024
    Росиянский корабль набирает воду.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА4

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

Памілаваны амаль усе анархісты? У тым ліку Наста Лойка?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць