Усяго патроху

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 27 лютага — 1 сакавіка

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. Ноччу на ўсходзе, днём у Брэсцкай, Гродзенскай, па захадзе Віцебскай і Мінскай абласцей невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі туман. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 1°С, днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску 27 лютага воблачна, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём плюс 1—3°С.

У наступныя двое сутак, 28 лютага — 1 сакавіка, па рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 28‑га ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй палове невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём ад мінус 1°С па ўсходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе. 1 сакавіка ў многіх раёнах мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску 28 лютага воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём 0 — плюс 2°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць