Аляксандру Слепаву было 74 гады. Пра смерць віцебскага мастака паведаміў канал «Витебск, я гуляю!».

Аляксандр Слепаў — адзін са стваральнікаў Віцебскага творчага аб'яднання «Квадрат», якое працягвала традыцыі супрэматызму і іншых напрамкаў авангарду.
Слепаў быў не толькі мастаком, але і разьбяром, скульптарам.
Апошняя яго вядомая праца — скульптура, прысвечаная рускаму пісьменніку Івану Буніну, якога ў свой час зачараваў Віцебск.

Працы Слепава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы, Ізраіля, Канады, ЗША, Швецыі і інш.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары