Свет

Расіянка прабралася без квітка на самалёт і даляцела на ім з ЗША ў Парыж

У аэрапорце Нью-Ёрка пасажырка-безбілетніца змагла пракрасціся на борт самалёта без пасадачнага талона. Пры гэтым яна бесперашкодна прайшла ўсе кантрольна-прапускныя пункты, піша CNN.

Фота ілюстрацыйнае

Пасажыры авіярэйса Нью-Ёрк — Парыж звярнулі ўвагу на дзіўную жанчыну, якая ляцела з імі ў самалёце. На працягу сямі гадзін палёту пасажырка паводзіла сябе неспакойна і ўвесь час курсіравала паміж чатырма туалетнымі кабінкамі.

Спачатку падарожнікі падумалі, што жанчына не вельмі здаровая, і паведамілі пра гэта сцюардэсе. Але пасля праверкі стала зразумела, што ў невядомай жанчыны няма квітка. Як пры гэтым ёй удалося пракрасціся на борт самалёта — не зразумела.

У парыжскім аэрапорце Шарля дэ Голя жанчыну затрымала паліцыя. Быў зроблены запыт у нью-ёркскі аэрапорт Джона Ф. Кэнэдзі, адкуль паведамілі, што ў персанала пытанняў да жанчыны не ўзнікла, і яна змагла спакойна прайсці ўсе кантрольна-прапускныя пункты. Як гэта магло атрымацца без пасадачнага талона трапіць у салон самалёта, засталося адкрытым.

Падчас палёту пасажырам рэйса не сталі гаварыць, што на борце знаходзіцца безбілетніца. Толькі пасля прызямлення пілот самалёта звярнуўся да пасажыраў па гучнай сувязі і папрасіў усіх заставацца на месцах датуль, пакуль жанчыну не забярэ паліцыя.

Высветлілася, што ў самалёце не было свабодных месцаў, і менавіта таму жанчына ўсе сем гадзін палёту была вымушаная знаходзіцца ў розных туалетных кабінках. У адну з іх яна схавалася непасрэдна перад узлётам.

Пра безбілетніцу вядома, што ёй 55-60 гадоў, у яе расійскі пашпарт і грын-карта ЗША. Парушальніцу плануюць адправіць назад у Штаты, а ў інцыдэнце будуць разбірацца.

Пра гэтую гісторыю ў сацыяльных сетках расказаў пасажыр рэйса Роб Джэксан. Акрамя гэтага, ён паведаміў, што праз безбілетніцу пасля прызямлення самалёта астатнім пасажырам давялося правесці ў самалёце яшчэ 40 хвілін, пакуль 7 супрацоўнікаў паліцыі не падняліся на борт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей17

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці10

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна3

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю10

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА1

Ірландзец, які тэсціраваў беларускія сталоўкі, паехаў з Беларусі3

«Пажартавалі з бульбай у мінулым годзе — атрымалі ад насельніцтва па вушах». Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў да сур'ёзнасці1

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей17

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць