Навука і тэхналогіі1515

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў

Таўшчынёй як два аркушы паперы, новы матэрыял эфектыўна «асляпляе» радары, паглынаючы электрамагнітныя хвалі, што раней лічылася немагчымым.

Chengdu J-20
Кітайскія знішчальнікі-невідзімкі Chengdu J-20. Фота: Wikimedia Commons

Як піша South China Morning Post, навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэта абаронных тэхналогій змаглі распрацаваць інавацыйны матэрыял, што здольны эфектыўна паглынаць электрамагнітныя хвалі, якія антыстэлс-радары выкарыстоўваюць для знаходжання схаваных аб'ектаў.

Як вядома, дэцыметровыя і метровыя хвалі, якія выпраменьваюць антыстэлс-радары, менш рассейваюцца і здольныя адбівацца нават ад малазаўважных аб'ектаў. Іх не здольныя эфектыўна паглынаць сучасныя матэрыялы, што выкарыстоўваюцца для пакрыцця стэлс-авіяцыі. У першую чаргу з-за сваёй нязначнай таўшчыні. Кітайскія навукоўцы заявілі, што змаглі знайсці рашэнне.

Як паказалі лабараторныя выпрабаванні, інавацыйны матэрыял пад розным вуглом эфектыўна паглынае электрамагнітныя хвалі даўжынёй ад 70 да 20 сантыметраў, пераўтвараючы іх энергію ў цяпло. Гэта пакрывае асноўныя частоты, якія выкарыстоўваюцца антыстэлс-радарамі, што працуюць у P-дыяпазоне (даўжыня хвалі складае ад 30 да 100 сантыметраў) і L-дыяпазоне (15—30 сантыметраў). Пры гэтым ягоная таўшчыня эквівалентная двум аркушам паперы.

Пераўтвараючы выпраменьванне ў цяпло, матэрыял мінімізуе адбіты сігнал, эфектыўна «асляпляючы» радары. Гэта робіць яго ўніверсальным рашэннем для абароны стэлс-авіяцыі і дронаў ад сучасных сістэм выяўлення.

Спецыялісты адзначаюць, што дасягненне такога ўзроўню паглынання пры такіх нязначных памерах раней лічылася тэхнічна недасягальным.

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што новы матэрыял вызначаецца лёгкасцю, гнуткасцю і прастатою ў масавай вытворчасці. Гэта робіць яго ідэальна прыдатным для выкарыстання на самалётах і іншых аб'ектах, якім для выканання задач патрабуецца здольнасць пазбегнуць выяўлення. Ягоная малая вага не стварае дадатковай нагрузкі, а гнуткасць дазваляе пакрываць складаныя паверхні, забяспечваючы эфектыўную абарону ад радараў.

Калі гэтае рашэнне ўдасца выкарыстаць у вайсковай авіяцыі, гэта можна даць Кітаю значную перавагу перад ЗША, бо найноўшыя амерыканскія самалёты, у тым ліку F-35, радарам бачныя.

Каментары15

  • X Factor
    25.11.2024
    Адкрыйце сайт гэтай газеты і пачытайце іншыя загалоўкі.
    "Кітай займае цэнтральнае месца на сцэне"

    "Кітай стварыў першую кабель губ сістэму , здольную дасягнуць нагоды гага месца планеты"

    "Ніколі не недаацэньвайце кітайцаў, кажа экс-лідар Сінгапура"

    І так далей , пра сусветную ролю юаня і іншае

    І так далей ...

    Думаю, вы ўсё зразумелі.
  • Жвір
    25.11.2024
    Ну, вось, можна спакойна лётаць над раёнамі разьмяшчэньня амэрыканскіх ваенных аб'ектаў, і няхай там думаюць, што гэта НЛА, і што мы не адны ў сусьвеце... :))))
  • ЯНКА
    25.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты3

У Нью-Ёрку пачынаецца працэс над Луіджы Манджоне. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка страхавой кампаніі, якое ўсхвалявала ЗША2

Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа53

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць1

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў8

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць