Свет44

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе

Агенты ГРУ, якія атруцілі Скрыпалёў у Солсберы, займаюцца вярбоўкай людзей для арганізацыі дыверсій у Еўропе. Аб гэтым у эфіры «Дождя» расказаў журналіст Der Spiegel і The Insider Хрыста Грозеў.

«Чапіга зараз жыве на Мічурынскім праспекце ў Маскве і займаецца навучаннем іншых шпіёнаў, як прафесійных спецыялістаў, так і непрафесійных злачынцаў. Пра Мішкіна мы ведаем, што ў пачатку вайны ён знаходзіўся за лініяй фронту. Ён быў часткай групы, якая здзяйсняла дыверсіі на ўкраінскай тэрыторыі, але па апошніх даных ён таксама займаецца навучаннем і вярбоўкай», — расказаў журналіст.

Паводле яго слоў, вярбоўкай людзей для арганізацыі дыверсій у Еўропе займаецца цэнтр ГРУ, у склад якога ўваходзіць у тым ліку аддзел 29155, які арганізаваў атручэнне Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, а таксама выбухі на складах у Чэхіі.

Ён дадаў, што камандзір часткі 29155 у ГРУ Андрэй Авяр'янаў, які курыраваў атручэнне Скрыпалёў, «дабіўся таго, што стаў самым важным чалавекам у ГРУ». Цяпер ён першы намеснік кіраўніка ГРУ і курыруе адразу чатыры аддзелы. Паводле слоў журналіста, Авяр'янаў таксама займаўся вярбоўкай талібаў у Афганістане з мэтай забойстваў амерыканскіх салдат.

Анатолій Чапіга (Башыраў) і Аляксандр Мішкін (Пятроў) — супрацоўнікі ГРУ Расіі, якіх улады Вялікабрытаніі абвінавацілі ў атручэнні былога супрацоўніка ГРУ Сергея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў англійскім Солсберы ў 2018 годзе. Паводле версіі ўладаў Чэхіі, Мішкін і Чапіга таксама маюць дачыненне да выбухаў на складзе зброі ў чэшскай вёсцы Врбетыцы ў 2014 годзе.

Каментары4

  • Пытаннечка
    30.11.2024
    А што яны не ўяўляюць пагрозы нацбяспецы?
  • Падмышкін
    01.12.2024
    "Ладзілі дыверсіі" - вынік яго працы нуль, чуў як на масковіі цягнікі сыходзілі з рэяк, а роўныя прадпрыемствы гараць некалькі разоў на тыдзень, а вось каб хоць пра адну дыверсію в Украіне паведамілі не памятаю.

    Падмышкіна трэба адклікаць дамоў і на падвал за ўдалую працу ўзнагародзіць "внечередной посадкой" на пляшку.
  • Владислав
    01.12.2024
    У логаве Z-звера знайшло прытулак усё зло, усе СВОлачы роду чалавечага.

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць