Грамадства99

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей папаўняе фонды. Сярод іх — карціна мастака з Гродна Уладзіміра Качана «Песні вялікай перамогі». На ёй — савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава, піша Hrodna Life.

Карціна "Песни великой Победы" Уладзіміра Качана. Фота: з сайта дзяржзакупак

Карціна «Песні вялікай перамогі» Уладзіміра Качана. Фота: з сайта дзяржзакупак

Карціна напісаная на палатне і белым метале. Тэхніка — друк, акрыл. Памер — 110×160 см. Стварылі яе ў 2024 годзе.

Пакуль невядома, колькі грошай патрацяць на карціну. Гэта высветляць да 6 снежня.

Мастак Уладзімір Качан нарадзіўся ў Гродне. Яму 66 гадоў. Яшчэ ў 1990-х супрацоўнічаў з Гродзенскім гарвыканкамам. Рабіў працы для ўладаў, Гродзенскай праваслаўнай епархіі. Сярод работ — партрэтная галерэя старшыняў Гродзенскага аблвыканкама, цыкл партрэтаў кіраўнікоў УУС Гродзенскага аблвыканкама, галерэі рэктараў і прафесараў мясцовых універсітэтаў. Ён — аўтар пано на фасадзе пажарнай часткі на Замкавай вуліцы.

Каментары9

  • Ганьба
    30.11.2024
    Неўроз навязлівай вайны.
  • Paliašuk
    30.11.2024
    Персанаж з z-анучай - выліты Пу. Як і паложана Zампаліту (ці асабісту, хз хто ён там па сюжэце), ён у касцы і пляцецца ззаду: "Ты ідзі першы, а я за цябе адпомшчу". Незразумела, чаму аўтар не намаляваў побач ардынарца з чамаданам. Сервільная каланіяльная мазня.
  • Не галасі!
    30.11.2024
    Дык то ж не карціна.
    То ж плакат.
    Няма ані мастацкага вобразу, ані сузірання, а ёсць толькі лозунг, заклік далучыцца да дзеі і групы.
    Ці аўтар мае намер збыць гэта як карціну? Ну-ну!

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць