Культура77

Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай

Знайсці партрэт атрымалася дзякуючы спектраскапічнаму аналізу, які разам правялі беларускія і французскія навукоўцы.

«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430, піша канал «De facto. Беларуская навука».

У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследаванні паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследаванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць створана ў сярэдзіне XVII ст.

У гэтым месяцы таксама стала вядома, што пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну. 79 гадоў кветкавы нацюрморт хаваўся пад пластом карычневай фарбы на іншым палатне.

Каментары7

  • Рэдакцыi
    26.11.2024
    Такога паняцця - "кароль РП" не iснавала. Можна напiсаць "кароль польскi i вялiкi князь лiтоускi" або "кароль".
    Спадзяюся на вашае разуменне.
  • Ганьба
    26.11.2024
    Здрада! Не пускайце макаку Бондараву ў музей - яна карціну какахамі закідае.
  • Алеся
    26.11.2024
    Фанатею от Речи Посполитой!

Цяпер чытаюць

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў11

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беллегпрам» зацвердзіў узоры школьнай формы на новы навучальны год ФОТЫ5

Мужчына паказаў у інтэрнэце школьны абед. Грамадскасць абурылася12

У Мачулішчах абарвалася будаўнічая люлька, ёсць ахвяры

«Людзі ад нас адвярнуліся». Жонка ўладальніка пашпарта прыкрыцця Івана Мішчука пракаментавала скандал з ім5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску34

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты6

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс3

Украінцы нанеслі ўдар высокадакладнымі снарадамі па базе расійскіх войскаў у Курскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў11

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць