Здароўе99

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%

Эксперыментальны прэпарат ленакапавір на апошняй стадыі выпрабаванняў на тысячах пацыентаў прадэманстраваў ледзь не ідэальную эфектыўнасць у барацьбе з вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), што істотна наблізіла чалавецтва да поўнай перамогі над гэтай хваробай. Вось калі можна чакаць прэпарат у продажы.

Фота: «Наша Ніва»

Новая вакцына ад ВІЧ пад назвай ленакапавір прайшла апошнюю стадыю клінічных выпрабаванняў і паспяхова абараніла ад вірусу тысячы пацыентаў па ўсім свеце, паведамляецца на афіцыйным сайце прыватнага даследчага ўніверсітэта Эморы, ЗША.

Прэпарат дзейнічае на ўзроўні капсіду ВІЧ — знешняй бялковай абалонкі віруса, якая адыгрывае важную ролю ў яго пранікненні ў клеткі чалавека. Блакуючы капсід, ленакапавір перашкаджае ВІЧ заражаць новыя клеткі і размнажацца.

У маштабным фінальным выпрабаванні новага прэпарату прынялі ўдзел 2179 мужчын і жанчын у 88 медцэнтрах у Перу, Бразіліі, Аргенціне, Мексіцы, Паўднёвай Афрыцы, Тайландзе і ЗША. Толькі два з іх пасля прыняцця ленакапавіру заразіліся ізноў.

Пры далейшай прафілактыцы ВІЧ ленакапавірам і ўвядзенні прэпарату два разы на год рызыка паўторнага захворвання зніжаецца на 96%, падкрэслівае каманда даследчыкаў з універсітэта Эморы.

«Гэта неверагодна высокі ўзровень эфектыўнасці для прэпарата, які неабходна ўводзіць ін'екцыйна ўсяго два разы на год. Гэта значны і глыбокі прагрэс у медыцыне, асабліва для людзей, чые абставіны не дазваляюць ім штодзённа прымаць пераральную тэрапію, і для тых, чыя рэгіёны пражывання вельмі моцна закрануты ВІЧ», — заявілі навукоўцы.

Яны адзначылі, што ўжо перадалі ўсю неабходную дакументацыю па выпрабаваннях ленакапавіра амерыканскаму федэральнаму рэгулятару FDA, які выдае рашэнні аб масавым выпуску лекаў.

Дазвол па ленакапавіры можа быць выдадзены ўжо ў наступным годзе, кажуць даследчыкі.

Каментары9

  • Вадзім
    03.12.2024
    Па апісанні гэта нібыта лек, а не вакцына.
    Вакцына настрайвае імунітэт чалавека каб ён сам з хваробай спраўляўся.
  • Lääkäri
    03.12.2024
    Это не вакцина, это препарат, который лечит. На сайте, на который вы ссылаетесь, ни разу (!) не употребляется слово "вакцина".
  • Змагар
    03.12.2024
    Уррааа!!!!

Цяпер чытаюць

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства13

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі перасякаць сваю мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць