Музыка1111

Спявак, які хаміў Алексіевіч, арганізаваў фестываль дзіцячай творчасці імя самога сябе

Спявак Герман Цітоў называе сябе «беларускім Рыкі Марцінам». Цяпер ён вырашыў зрабіць дзіцячы конкурс — і назваў у свой гонар.

Тое, што праўладны спявак Герман Цітоў перажывае крызіс, бачна даўно. Ён то піша оды Лукашэнку і Пуціну, то спрабуе прымазацца да лаўраў расійскага спевака Шамана. Ад апошняга Герман, дарэчы, атрымаў гарбуза.

Беларускі артыст прасіў свайго расійскага калегу па музычнай прапагандзе запісаць дуэт і праспяваць яго песню «Два прэзідэнты». Але ж сам Шаман не палічыў, што Герман варты яго асабістага адказу. А канцэртны дырэктар расійскага спевака сціпла адказаў, што не бачыць магчымым такі варыянт супрацоўніцтва.

Герман, праўда, высновы зрабіў дзіўныя.

— «Не» — гэта таксама адказ, які яшчэ раз паказвае, даказвае, што мы ўсё з вамі робім правільна.

Нядаўна Герман Цітоў, які называе сам сабе «беларускім Рыкі Марцінам», нахаміў нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Цяпер жа артыст вырашыў правесці фестываль дзіцячай творчасці «Па зорку» імя самога сябе.

Трэба адзначыць, у Беларусі хапае камерцыйных дзіцячых конкурсаў, галоўная ўмова якіх — своечасова аплаціць удзел дзіцяці. Іх вельмі крытыкуе іншы праўладны дзеяч — кампазітар і прадзюсар Яўген Алейнік. І шчыра кажучы, ён мае рацыю: такія прыватныя конкурсы заўсёды больш пра грошы, чым пра дзіцячую творчасць. Звычайна ўсе ўдзельнікі (нават калі іх больш за сотню) аб’яўляюцца пераможцамі і атрымліваюць дыпломы першай, другой ці трэцяй ступені.

Каб дзіця паўдзельнічала ў фестывалі Германа, бацькам трэба заплаціць ад 24 рублёў (намінацыя «Інструментальнае майстэрства», ансамблі ад 25 чалавек) да 85 рублёў (гэта за індывідуальны ўдзел у намінацыях «Майстэрства танца», «Інструментальнае майстэрства», «Вакальнае майстэрства», «Тэатральнае майстэрства»).

Каментары11

  • Шерлок
    06.12.2024
    Рики Мартин - гей. Получается, Герман камин-аут совершил?
  • Ганьба
    06.12.2024
    Такі сальны дзядзя, ды яшчэ й "Рыкі Марцін", арганізуе дзіцячы конкурс - ну што можа пайсці ня так? :)
  • Шерлок
    06.12.2024
    Ганьба , да, вы правы. Я б на месте родителей напрягся бы

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць