Свет1212

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі

Пра знішчэнне сірыйскага флоту паведаміў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац падчас наведвання базы ВМС у Хайфе, піша The Times of Israel.

Патоплены сірыйскі флот

Караблі вайскова-марскіх сіл Ізраіля знішчылі сірыйскі вайсковы флот у панядзелак увечары, заявіў міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац. Паводле яго слоў, аперацыя была праведзена ў рамках кампаніі па ліквідацыі стратэгічных пагроз Ізраілю, паведамляе Reuters.

Арабскія медыя раней распаўсюдзілі фатаграфіі і відэазапісы, на якіх бачныя патанулыя сірыйскія вайсковыя караблі ў порце Латакіі, якія атрымалі пашкоджанні пасля ізраільскай атакі.

Акрамя таго, міністр абароны Ізраіля заявіў, што ЦАХАЛ умацоўваецца ў буфернай зоне «паміж Сірыяй і Галанскімі вышынямі». Кац заклікаў стварыць на поўдні Сірыі «стэрыльную абарончую зону» без пастаяннай прысутнасці ізраільскіх сіл, каб прадухіліць любую пагрозу Ізраілю.

Reuters таксама паведамляе, што Ізраіль у аўторак нанёс авіяўдары па вайсковых аб'ектах па ўсёй тэрыторыі Сірыі і знішчыў дзясяткі верталётаў і самалётаў. Ізраільскія крыніцы паведамляюць, што раней на гэтыя аб'екты спрабавалі пракрасціся баевікі «Хезбалы».

Турцыя, Егіпет, Катар і Саудаўская Аравія асудзілі дзеянні Ізраіля.

Каментары12

  • Ботам
    10.12.2024
    Зброя, што засталося ад рэжыму Асада Ізраіль знішчыць, зброя не павінна быць у руках ворагаў Ізраіля.
  • Ботам
    10.12.2024
    А вось і боты з расійскай метадычкай і нават Пуціна лягнуць для канспірацыі, але расійскі прапагандыскі антысеметызм за гэтым боты не змогуць схаваць.
  • Ботам
    10.12.2024
    Мх, Расійскі бот, а калі ты ў навінах пра Пазняка косіш пад пазнякаўца, табе куратары не сказалі, што Пазняк цалкам падтрымлівае Ізраіль і яго дзеянні? А ты тут постіш расійскую антысеміцкую прапаганду.

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус стаў найбуйнейшым гандляром кветак у Эстоніі, скарае Фінляндыю і нацэльваецца на Швецыю6

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць