Свет1111

Фінляндыя гатовая да ўдару Расіі і ўпэўненая, што пераможа

Краіна, якая мае звыш 1300 кіламетраў мяжы з Расіяй, не баіцца эскалацыі, бо здольная даць адпор пры любых сцэнарах.

Dynamic Front 2024
Шведская самаходная гаўбіца Archer падчас вучэнняў Dynamic Front 2024. Лістапад 2024 года, Фінляндыя. Фота: Leon Neal / Getty Images

У лістападзе гэтага года Фінляндыя з удзелам саюзнікаў па НАТА правяла вайсковыя вучэнні Dynamic Front 2024 — самыя буйныя артылерыйскія вучэнні ў гісторыі альянсу і першыя такога характару на сваёй тэрыторыі. Некалькі тысяч салдат з 28 краін адпрацоўвалі ўзаемадзеянне ў планаванні і кіраванні артылерыйскім агнём на тэрыторыі Лапландыі ўсяго за сто кіламетраў ад Расіі.

Як піша Welt.de,

Фінляндыя, якая ўступіла ў НАТА ў красавіку 2023 года, адразу стала ў альянсе адным з галоўных ястрабаў.

«Важна разумець, што мы не можам быць вінаватымі ў абвастрэнні сітуацыі, бо дзейнічаем строга ў межах міжнароднага права», — цытуе выданне словы міністаркі замежных спраў Фінляндыі Эліны Валтанен.

 Elina Maria Valtonen Эліна Валтонен Элина Валтонен
Міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен. Фота: Jens Kalaene/picture alliance via Getty Images

З самага пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны Фінляндыя падтрымлівае Кіеў пастаўкамі зброі без усялякіх абмежаванняў і заклікае іншых заходніх партнёраў дэманстраваць Расіі сілу.

Краіна ўжо зрабіла пастаўкі ўзбраенняў Украіне на суму каля 2,5 мільярда еўра, што ў прапорцыі да ВУП робіць Фінляндыю адным з лідараў падтрымкі Украіны. На ўласную абарону Хельсінкі патрацілі ў гэтым годзе каля 2,4% ВУП і збіраюцца ў далейшым толькі павялічваць гэты паказчык.

«Бяспека каштуе дорага, але вы пачынаеце цаніць яе яшчэ больш, калі вы яе губляеце. Гэта неабходныя інвестыцыі», — прыводзіць выданне словы кіраўніка аналітычнага цэнтра Інстытута замежнай палітыкі Фінляндыі Хіскі Хаўкала (Hiski Haukkala).

Як заўважаюць аналітыкі, палітыка Фінляндыі адносна Расіі з'яўляецца яскравым прыкладам ястрабінага падыходу да бяспекі, які прадугледжвае ў якасці стрымлівальнага фактару агрэсіі нарошчванне вайсковага патэнцыялу і цвёрдую пазіцыю адносна палітыкі бяспекі.

Exercise Dynamic Front
Фінскі вайсковец на вучэннях Dynamic Front 2024. Фота: Leon Neal / Getty Images

Фінляндыя ніколі не адмяняла абавязковую службу па прызыве і таму мае адну з найбольшых армій на еўрапейскім кантыненце. З прыкладна 900 тысяч рэзервістаў (пры агульнай колькасці насельніцтва 5,6 мільёна) пры патрэбе траціна можа стаць пад ружжо імгненна.

Фінляндыя таксама мае развіты вайскова-марскі флот і звыш 60 сучасных знішчальнікаў — лепшых за расійскія, у тым ліку суперсучасныя F-35. У яе на ўзбраенні стаіць больш артылерыі, чым у Германіі і Францыі разам узятых.

У краіне вельмі добра развітая грамадзянская абарона. Насельніцтву даступныя звыш 50 тысяч бункераў па ўсёй краіне. Толькі ў сталіцы налічваецца каля 5500 бамбасховішчаў (калі ўлічваць станцыі метро і падземныя аўтастаянкі), якія здольныя змясціць 900 тысяч чалавек, што на траціну больш за колькасць жыхароў горада.

Штогод улады друкуюць інструкцыі, у якіх апісваецца, як падрыхтавацца і паводзіць сябе ў магчымых крызісных сітуацыях. 

У насельніцтва таксама вялікая воля да абароны краіны. Паводле даных сацапытанняў, 80% фінаў гатовыя са зброяй у руках абараняць сваю краіну ў выпадку нападу. У Германіі гэты паказчык напалову меншы.

Вялікую папулярнасць пасля пачатку вайны ва Украіне ў Фінляндыі набылі стралковыя курсы для жанчын, якія дзейнічалі і да гэтага. Як расказала журналістам адна з арганізатарак, здараецца, што месцы на іх разбіраюць за лічаныя хвіліны. Урад Фінляндыі абвясціў пра намер адкрыць дадаткова 300 новых стрэльбішчаў для павышэння абараназдольнасці краіны.

Большасць насельніцтва адназначна падтрымлівае дапамогу Украіне, хоць гэта дорага абыходзіцца бюджэту і скарачае выдаткі на сацыяльныя патрэбы. Для таго, каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба згадаць гісторыю краіны. Як вядома, у выніку савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў краіна страціла паўднёва-ўсходнюю частку.

Манумент Зімовай вайне каля пасёлка Суамусалмі ў Фінляндыі. Тут у снежні 1939-га — студзені 1940-га цэлы месяц ішлі крывавыя баі, якія скончыліся перамогай фінаў. Фота Shutterstock.com, by Reisegraf.ch.

Вопыт той «Зімовай вайны» да гэтай пары фарміруе фінскую палітыку бяспекі. У мэтах узмацнення ўласнай бяспекі ў красавіку 2023 года Фінляндыя ўступіла ў НАТА.

У 2023 годзе ў адказ на пасыланне мігрантаў у Фінляндыю Хельсінкі імгненна прыняў рашэнне закрыць памежныя пераходы з Расіяй, а ў ліпені 2024 года краіна дэ-факта дазволіла так званы push back («вяртанне мігрантаў») на мяжы з Расіяй нягледзячы на тое, што такія дзеянні парушаюць закон ЕС аб наданні прытулку. Свае паводзіны краіна тлумачыць выкарыстаннем мігрантаў афіцыйнай Масквой у якасці сродку гібрыднай вайны.

Кіраўніца МЗС Фінляндыі адкрыта крытыкавала рашэнне канцлера Германіі патэлефанаваць Пуціну ў сярэдзіне лістапада, не параіўшыся з саюзнікамі. Як яна лічыць, адзіным варыянтам для Еўропы з'яўляецца захаванне цвёрдага курса адносна Расіі.

«Нам пара пасталець. Гэта ўключае ў сябе сумеснае стварэнне стрымлівальнага фактару. Не для таго, каб весці вайну, а каб прадухіліць яе», — цытуе выданне словы Эліны Валтанен.

Каментары11

  • Финляндия права
    12.12.2024
    Финляндия права, ОНА, Финляндия, понимает реальное состояние экономики РФ, ВПК России.
    Тот ресурс, который имеет Финляндия, достаточен для отпора любых поползновении с стороны РФ, особенно в военном плане.
    В гибридной срани не всё однозначно, слишком много игроков, не зависящих от Финляндии, втянуто в гибридную срань России.
  • SHOS
    12.12.2024
    Ну так РФ и не выигрывала у нее ни разу. В 1944 даже, когда имела полное превосходство в технике по качеству и людях, ничего по факту не добились.
  • Сум
    12.12.2024
    Ну ўсё.
    Калі Пуцін не нападзе, значыць спужаўся.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць