Грамадства55

Стаў вядомы прысуд пінскаму журналісту Яўгену Мікалаевічу, які вярнуўся ў Беларусь

У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе паўтара года калоніі агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».

У 2020 годзе Яўген Мікалаевіч у якасці відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» асвятляў пратэсты ў Пінску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота– і відэаздымку па рэдакцыйным заданні.

10 жніўня 2020 года пры выкананні службовых абавязкаў Яўген Мікалаевіч быў затрыманы і збіты. Пазней стала вядома, што Мікалаевіча спачатку адправілі ў СІЗА, а затым перавялі ў папраўчую калонію ў Івацэвічах. Калі журналіста вызвалілі, ён працягнуў сваю прафесійную дзейнасць на сайце.

30 жніўня Яўгена Мікалаевіча зноў затрымалі. Тады ён знаходзіўся воддаль плошчы, дзе праходзіла мірная акцыя пратэсту, не паспеў нават дастаць тэхніку. Яўгена прысудзілі да адміністрацыйнага арышту, але прысуд быў апратэставаны і журналіст застаўся на волі.

У лістападзе 2020 года Яўгена Мікалаевіча зноў выклікалі ў міліцыю Пінска па надуманай прычыне. Як ён пазней распавёў, пасля размовы са следчым, які не знайшоў дачынення журналіста да злачынства, яго затрымалі для адбыцця прызначанага раней адміністрацыйнага арышту.

Адбыўшы арышт, Яўген Мікалаевіч пакінуў Беларусь. Ён працаваў за мяжой у сферы, не звязанай з журналістыкай. У пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы. Невядома, калі менавіта гэта адбылося.

Імя Яўгена Мікалаевіча з'явілася ў спісе асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары5

  • Пытанне
    19.12.2024
    Тут сам не ведаеш, як будзеш рэагаваць, калі што здарыцца з бацькамі. Адхіляеш розныя думкі, зачыняешся ад іх. Але ж час прыйдзе… і што тады? Ехаць? Паўзці на пузе праз балоты, лясы да дому?
  • cc
    19.12.2024
    Можна падзякаваць БАЖ за падтрымку калегаў у складаных абставінах
  • ДИН
    19.12.2024
    К сожалению, среди журналистов нет взаимовыручки и поддержки. Не думаю, что он последний журналист, который решил вернутся.
    Зато НЕХТА набирает на работу украинцев, как будто беларусы закончились...

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць