Грамадства77

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву

Імёны вызваленых палітвязняў назвалі ў эфіры АНТ: Уладзімір Балцянкоў, Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута, Арцём Пуценіч і Уладзімір Апановіч.

Арцём Пуценіч

Выглядае, што ўмовай вызвалення кожнага з іх было выступленне ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання з заявай пра тое, што яны будуць падаваць пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць праваабаронцаў, якія «раскрылі іх персанальныя звесткі» — а менавіта прызналі палітвязнямі.

Уладзіміру Балцянкову 26 гадоў, ён з Кобрына. 16 студзеня 2023 года ў судзе Кобрынскага раёна мужчыну асудзілі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) да трох гадоў «хіміі». 3 лютага 2023 года МУС уключыла яго ў «спіс экстрэмістаў».

Сяргею Чэкелю 39 гадоў, ён з Гродна. Асуджаны быў судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна 29 студзеня 2024 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), прысуд суда заставаўся невядомы. 19 красавіка 2024 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».

Аляксандру Лагуту 42 гады, ён са Слоніма. Асуджаны быў судом Слоніма і Слонімскага раёна 25 мая 2023 года па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку) да двух з паловай гадоў «хіміі». Адбываць пакаранне пачаў з 18 верасня 2023 года, да таго перад судом з 9 снежня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года знаходзіўся пад вартай, а пасля быў вызвалены пад заклад. 18 жніўня 2023 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».

Арцёму Пуценічу 22 гады, ён са Жлобіна. Асуджаны быў судом Жлобінскага раёна 26 чэрвеня 2023 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), прысуд суда заставаўся невядомы. 22 верасня 2023 года быў уключаны МУС у «спіс экстрэмістаў».

Уладзімір Апановіч з Ваўкавыска. Асуджаны быў судом Ваўкавыскага раёна ў студзені 2024 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) разам з іншымі 9-цю мужчынамі, прысуд суда заставаўся невядомы. 

Каментары7

  • Беларус
    20.12.2024
    Лукашысты засім ужо ё******. Нагадайце гэтым лакашысцкім мярз*****м, што каб падаць пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека, трэба спачатку ратыфікаваць пагадненне, потым перад судом адказаць за ўсе злачынствы і забойствы пачынаючы з 1994 года.
  • SHOS
    20.12.2024
    Неважно как, но они на свободе. Такие времена
  • Дакументальная фіксацыя
    20.12.2024
    Цяпер у Еўрапейскім судзе па правах чалавека будзе дакументальна зафіксавана, што ў Беларусі ёсць як мінімум пяць асуджаных, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.
    Будуць афіцыйна зафіксаваныя прозвішчы, артыкулы, тэрміны і іншыя акалічнасці справы.

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць