Свет

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

У апошнія тыдні свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн разглядае магчымасць увядзення новых маштабных санкцый супраць энергетычнага сектара Расіі. Газета The Washington Post паведаміла пра гэта 24 снежня са спасылкай на чатырох чыноўнікаў, знаёмых з пытаннем.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Ben Curtis

Новыя санкцыі могуць даць новай адміністрацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа больш рычагоў у перамовах з Уладзімірам Пуціным па спыненні вайны супраць Украіны, адзначаюць крыніцы.

Асноўная ідэя гэтых санкцый — у тым, каб нанесці ўдар па так званым «ценявым флоце» міжнародных суднаў, якія транспартуюць расійскую нафту ў краіны за межамі заходняга блока, а таксама па расійскіх экспарцёрах нафты, якія раней не падвяргаліся санкцыям.

Са слоў крыніц, сярод іншых варыянтаў разглядаецца скасаванне ліцэнзій, якія дазваляюць банкам праводзіць аперацыі, звязаныя з расійскім энергетычным сектарам. Калі гэтыя меры будуць рэалізаваныя, яны могуць сфармаваць эканамічную і замежнапалітычную спадчыну Байдэна перад інаўгурацыяй Трампа.

«Мэтай новых буйных санкцыйных захадаў павінна быць скарачэнне даходаў Расіі ад экспарту на двухзначныя паказчыкі цягам шасці-дванаццаці месяцаў», — заявіў Пітэр Харэл, былы старшы дырэктар у міжнароднай эканоміцы ў адміністрацыі Байдэна.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Байдэна на ўмовах ананімнасці патлумачыў, што гэтыя меры неабходныя для надання Украіне «лепшай магчымасці» для абароны і вядзення перамоваў аб міры на справядлівых умовах.

21 лістапада Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Газпрамбанка — аднаго з нямногіх буйных расійскіх банкаў, якія раней не былі ўключаныя ў санкцыйны спіс, — каб абмежаваць здольнасць Крамля фінансаваць ваенныя дзеянні.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа7

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

Байцы расійскага «Афрыканскага корпуса» выкрадаюць, гвалцяць і забіваюць мірных жыхароў у Малі13

Літва можа забараніць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю45

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Доктара Андрэя Любецкага не вызвалілі пасля сканчэння тэрміну2

Нечакана памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч5

Стала вядома, якія беларускія выканаўцы былі самымі папулярнымі ў 2025 годзе на «Яндэкс Музыка»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа7

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць