Свет33

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Прычынай катастрофы самалёта авіякампаніі Azerbaijan Airlines у Актау 25 снежня стала расійская ракета класа «зямля-паветра», піша Euronews са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Азербайджана.

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана эксклюзіўна пацвердзілі Euronews у чацвер, што прычынай крушэння самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» у Актау ў сераду стала расійская ракета класа «Зямля-паветра».

Паводле крыніцаў, ракета была выпушчаная па рэйсе 8432 падчас палёту беспілотніка над Грозным, і аскепкі патрапілі ў пасажыраў і бортправаднікоў, калі яна выбухнула побач з самалётам падчас палёту.

Урадавыя крыніцы паведамілі Euronews, што пашкоджанаму самалёту не дазволілі прызямліцца ні ў адным з расійскіх аэрапортаў, нягледзячы на просьбы пілотаў аб экстранай пасадцы, і яму было загадана ляцець праз Каспійскае мора ў бок Актау ў Казахстане. Паводле атрыманых даных, навігацыйныя сістэмы GPS самалёта былі перагружаныя на працягу ўсёй траекторыі палёту над морам.

Нагадаем, што раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау. На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расейцаў, шэсць казахстанцаў і трое грамадзян Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. Стан семярых з тых, хто выжыў, медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Каментары3

  • 26.12.2024
    " Паводле атрыманых даных, навігацыйныя сістэмы GPS самалёта былі перагружаныя на працягу ўсёй траекторыі палёту над морам."
    Гэта ня так і лёгка. Не звычайная РЭБ .
    Таму ён чвсова і знік з " флайт радару " .
    Гэта сведчыць што расея зрабіла ўсе магчымае , как знішчыць борт з людзьмі.
    Схуваць сляды свайго злачынства .
  • russia kills
    26.12.2024
    ●, дакладна, таму і ў Актаў адправілі, каб у Каспій па дарозе ўпаў.
  • Моё мнение
    27.12.2024
    Интересно. Расследование ещё не закончено, пилоты самолета говорили о стае птиц, но неким источникам в правительстве Азербайджана, лучше всех уже каким-то неизвестным образом, стало известно, что самолет сбили. Очень самоуверенные заявления.

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам1

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА68

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць