Грамадства66

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

Каталіцкага святара з Валожына абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суд прызнаў яго вінаватым і вынес прысуд — 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе katolik.life. 

Каталіцкаму святару Генрыху Акалатовічу 64 гады. Апошнім часам служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі год таму, 17 лістапада 2023 года.

Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку.

Вернікі раней паведамлялі парталу katolik.life, што Акалатовіча вінавацілі ў тым, што ён камусьці выдаў нейкую таямніцу. Вядома таксама, што аб'ём шкоды, які выставілі святару, нібыта сягае мільёна даляраў. Пісалі і пра тое, што канфіскавалі не толькі асабістыя грошы святара, але і грошы парафіі.

Судзіць яго меўся Уладзімір Арэшка. Гэта той жа суддзя, што прысудзіў 8 гадоў Эдуарду Бабарыку, велізарныя тэрміны фігурантам справы пра «захоп улады» (Кастусёў, Фядута, Зяньковіч), шэсць гадоў за данаты маладзечанцу Аляксандру Верасовічу.

Каментары6

  • Paliašuk
    30.12.2024
    11 гадоў узмоцненага для пажылога цяжка хворага чалавека - ау, сатанюгі, вы разумееце, што яго на пажыццёвае адправілі? Мала вам трунаў з калоній? Ладна, гуманізм і законнасць - невядомыя вам паняткі, словаў такіх не чулі. На меркаванне загнанага пад плінтус "народца" таксама напляваць.
    Але паясніце (хаця б самым сабе), якім бокам вы збіраецеся прадаць на Захад нейкае падабенства "лібералізацыі", "вяртання да нармальнасці" для пачатку дыялогу, скасавання санкцый? Чаго эмісараў тыпу Мельянцова, Дзмітрыева адпраўлялі па еўропах? Каб потым вось так абас.ца? Здавалася, нельга ж быць такімі крэтынамі! Не, толькі здавалася. Гэты "прысуд" - удар для ўсёй хрысціянскай супольнасці Беларусі (я праваслаўны) і ганьба для Ватыкана, што сваімі пацалункамі ў дзясны з рэжымам яны давялі да такіх наступстваў.
    Пяты год ідзе, а такія навіны дагэтуль цяжка чытаць і неяк укладваць настолькі жорсткі трэш у галаве. Шчыра зычу трываласці і моцы сям'і!
  • Сіман
    30.12.2024
    Маскалі асатанелі, а лукашысты ад гэтага абас..ліся і здзекуюцца з людзей ратючы, пакуль, свае задкі.
  • When Darkness falls
    30.12.2024
    Paliašuk, дзякую Вам за Ваш каментарый.
    Улада схапiла закладнiка, ен не сам па себе, а есць часткай магутнай уплывовай ды багатай супольнасцi. Таму выкуп за яго мусi быць вялiкi. Прысуд гэта тая цана, якую улада можа адкрыта абвясцiць, зараз яна будзе чакаць на прапазыцыi.
    Мы не самотны.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць