Грамадства33

Чарга на беларуска-польскай мяжы пераваліла за 2500 аўто

Учора ў чарзе на выезд з Беларусі было 1800 аўто, а сёння ў абед — 2300. Але аказалася, што і гэта не край.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

На адзіным адкрытым паміж Польшчай і Беларуссю пасажырскім пункце пропуску «Брэст» па стане на 22 гадзіны 6 студзеня ў чарзе было 2550 легкавых аўтамабіляў і 116 аўтобусаў (даныя Памежнага камітэта).

Паводле інфармацыі з памежных чатаў, у суткі граніцу праходзіць каля 350-400 машын. З такім тэмпам людзям, магчыма, давядзецца стаяць у чарзе каля шасці сутак.

Чаканне аўтобуса на мяжы даходзіць да паўтара сутак. 

Адна з асноўных прычын такога калапсу ў тым, што Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах. Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўто. Таму пасля святаў усе, хто на машыне, вяртаюцца ў Еўропу праз пункт пропуску «Брэст».

Каментары3

  • мясцовы
    07.01.2025
    Во скока у нас ждунов-ездунов. И будут все жаловаться, что ай-яй-яй, как долго пришлось стоять у железного занавеса. И СМИ расскажут про их "трудности". А мозги включить конечно западло - окажется что сам дурак.
  • Жора
    07.01.2025
    мясцовы, Вам не падабаецца, што людзі ездзяць дахаты на святы? А мне не падабаецца, што праз Тэрэспаль па віне польскага боку пры праектнай прапускной здольнасці 1700 легкавікоў у кожны бок за суткі граніцу праходзіць усяго 350-400 машын. І дыктатура і іншыя закрытыя пункты тут ні пры чым. Проста сабатуюць і не працуюць.
  • сябар мясцовага
    08.01.2025
    Жора, Вы увлекаетесь новостями из зомбоящика. Да, там вещают, что кругом "у́рагі" (А давайте их попугаем атомным оружием, чтобы санкции сняли - вякает зомбоящик). А что же нужно, чтобы кругом были друзья? Ответ совсем прост, но не из методички про "плохих" поляков.

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць