Свет11

Падазраваны ў падрыве Cybertrack ля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе пры падрыхтоўцы да злачынства выкарыстаў ChatGPT

Падазраваны кіроўца кібертрака Tesla, які выбухнуў каля гатэля Trump International у Лас-Вегасе ў навагоднюю ноч, выкарыстаў папулярны чат-бот ChatGPT для планавання выбуху, паведамілі афіцыйныя асобы журналістам у аўторак, піша Reuters.com.

Палаючая Tesla Cybertruck. Скрыншот відэа з сацсеткі X

Па словах афіцыйных асоб, падазраваны выкарыстаў ChatGPT, каб паспрабаваць вызначыць, колькі выбухоўкі было неабходна для прывядзення ў дзеянне выбуховага прыстасавання.

На мінулым тыдні ўлады апазналі ў чалавеку, знойдзеным мёртвым унутры кібертрактара, 37-гадовага Мэцью Лівельсбергера — вайскоўца з Каларада-Спрынгс, і заявілі, што ён дзейнічаў у адзіночку.

ФБР сцвярджае, што інцыдэнт, відавочна, быў звязаны з самагубствам. Паліцэйскае ўпраўленне Лас-Вегаса заявіла ў аўторак, што выбух Cybertruck стаў першым інцыдэнтам на тэрыторыі ЗША, калі для вырабу выбуховага прыстасавання выкарыстоўваўся ChatGPT.

Крытыкі штучнага інтэлекту папярэджваюць, што ён можа быць выкарыстаны ў шкодных мэтах, і атака ў Лас-Вегасе можа ўзмацніць гэтую крытыку.

«Асабліва трэба адзначыць, што цяпер у нас таксама ёсць дакладныя доказы па гэтай справе, што падазраваны выкарыстаў штучны інтэлект ChatGPT для планавання сваёй атакі», — заявіў на прэс-канферэнцыі шэрыф Кевін Мак-Махіл са сталічнага паліцэйскага ўпраўлення Лас-Вегаса.

«Гэта першы вядомы мне выпадак на тэрыторыі ЗША, калі ChatGPT выкарыстоўваецца для дапамогі чалавеку ў стварэнні пэўнай прылады», — дадаў Мак-Махіл.

Стваральнік ChatGPT OpenAI заявіў, што кампанія «імкнецца да адказнага выкарыстання інструментаў штучнага інтэлекту» і што яе» мадэлі распрацаваны такім чынам, каб адмовіцца ад шкодных інструкцый».

«У гэтым выпадку ChatGPT адрэагавала інфармацыяй, ужо агульнадаступнай у інтэрнэце, і дала папярэджанні аб шкодных або незаконных дзеяннях», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

37-гадовы Мэцью Лівельсбергер з горада Каларада-Спрынгс, папярэдне, быў у машыне ў момант выбуху каля гатэля Трампа. Лівельсбергер доўгія гады служыў у амерыканскай арміі — мяркуючы па ўсім, ён менеджар па разведцы з вопытам працы ў спецпадраздзяленнях. У электракары Cybertrack выявілі вялікую колькасць піратэхнікі і каністры з бензінам.

Каментары1

  • Унутры кібетрактара
    09.01.2025
    Што, прабачце? Гэта МТЗ ці Гамсельмаш выпусьціў?

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай3

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага1

З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай3

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць