Грамадства66

У Беларускім коласаўскім ліцэі адбылася лінейка

1 верасьня, у Дзень ведаў, адбылася ўрачыстая лінейка ў навучэнцаў закрытага ўладамі Гуманітарнага Ліцэю імя Якуба Коласа. Дарма што ішоў дождж, дзясяткі навучэнцаў, выпускнікоў ды выкладчыкаў сабраліся а 10-й ля брамы будынка па вуліцы Кірава. Будынак, як памятаем, улады нахабным чынам адабралі ў ліцэістаў улетку 2003 г.

1 верасьня, у Дзень ведаў, адбылася ўрачыстая лінейка ў навучэнцаў закрытага ўладамі Гуманітарнага Ліцэю імя Якуба Коласа. Дарма што ішоў дождж, дзясяткі навучэнцаў, выпускнікоў ды выкладчыкаў сабраліся а 10-й ля брамы будынка па вуліцы Кірава. Будынак, як памятаем, адабралі ў ліцэістаў улетку 2003 г.

На тварах ліцэістаў зіхацелі ўсьмешкі з нагоду пачатку новага навучальнага году, а таксама ад сустрэчы зь сябрамі зь якімі ня бачыліся цэлае лета. Напачатку лінейкі са словам выступіў дырэктар установы Ўладзімер Колас, ён заклікаў любымі сродкамі захаваць гэтую ўнікальную навучальную ўстанову.

Пасьля прысутныя разам ўрачыста выканалі гімн Ліцэю і ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі да агароджы будынку, дзе мяркуецца разьмясьціць суд Цэнтральнага раёну сталіцы.

Навучальны год у ліцэістаў пачнецца ня заўтра, а толькі 18 верасьня і яшчэ няма ніякай пэўнасьці, дзе будуць праходзьць заняткі.

Недалёк ад ліцэістаў хадзілі некалькі адзінокіх міліцыянтаў, якія не заміналі дзеі. Уладам хапіла розуму не псаваць дзецям сьвята.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць