Вайна44

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў

Сілы спецаперацый Украіны ўзялі ў палон дваіх паўночнакарэйскіх салдат у Курскай вобласці, заявіў 11 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, абодва вайскоўцы параненыя, цяпер яны дастаўленыя ў Кіеў і праходзяць допыты. Служба бяспекі Украіны, у сваю чаргу, паведаміла, якія першыя вынікі гэтых допытаў.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Палонныя не гавораць на ўкраінскай, англійскай або рускай мовах, таму камунікацыя з імі адбываецца праз перакладчыкаў карэйскай мовы ва ўзаемадзеянні з разведкай Паўднёвай Карэі.

На момант узяцця ў палон адзін з іншаземцаў меў пры сабе вайсковы білет расійскага ўзору, выдадзены на імя іншай асобы з рэгістрацыяй у расійскай Рэспубліцы Тыва. Другі наогул быў без дакументаў.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Падчас допыту вайсковец КНДР, у якога быў знойдзены білет, заявіў супрацоўнікам СБУ, што гэты дакумент яму выдалі ў Расіі восенню 2024 года. Тады, паводле яго слоў, частка баявых падраздзяленняў Паўночнай Карэі на працягу аднаго тыдня праходзіла зладжванне з расійскімі групоўкамі.

Сам ён заявіў, што нарадзіўся ў 2005 годзе, займаў пасаду стралка і праходзіў вайсковую службу ў Паўночнай Карэі з 2021 года. Пры гэтым палонны падкрэслівае, што ехаў нібыта на вучэнні, а не на вайну супраць Украіны.

Іншы ваеннапалонны пацвердзіў паказанні свайго суайчынніка. Частку адказаў на пытанні ён даваў пісьмова, паколькі ў яго траўмаваная сківіца. Паводле папярэдніх звестак, ён 1999 года нараджэння, а ў войску КНДР служыць з 2016 года на пасадзе снайпера-разведчыка.

Каментары4

  • Чучхэ
    11.01.2025
    Путлер, яны больш на тувiнцаý падобныя. Не выключаеце што гэта лухта... Хай бы паказалi як яны па карэйску балакаюць. На вiдэа што адзiн што другi толькi моýчкi кiваюць. Расея дзесяткi тысяч адпраýляе на вайну буратаý, якутаý, тувiнцаý i iншых малых народаý з усходняй i заходняй Сiбiры. Нават сярод украiнцаý калi пачытаць каментары шмат хто ставiць пад сумнеý. Раю ставiцца крытычна не толькi да расейскiх крынiц iнфармацыi але i да ýкраiнскiх. Як хтосьцi казаý: нiколi так не брэшуць як у часе вайны, пасля палявання i перад выбарамi.
  • Ботам
    11.01.2025
    Чучхэ, Зноў расійская батаферма замест Ў націск ставіць, і сэнс расійскай метадычкі і лянота паставіць беларускую раскладку.
  • Эхчуч
    12.01.2025
    Чучхэ,
    нішто не пацвярджае таго, што гэта карэйцы з паўночнай карэі лепш, чым вылучэнне бюджэту і стварэнне плана на батаферму ў якой ты працуеш.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае16

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю23

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах27

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

Жанчына ў кафэ ў Грузіі сыграла для наведвальнікаў «Завіруху» ВІДЭА2

У Мінску пабудуюць мост, які злучыць Каменную горку і Ціміразева

«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае16

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць