Гісторыя1010

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў

Выкапнёвы ланцужковы карал выкладчык БНТУ адшукаў у Калодзішчах.

Ланцужковы карал, адшуканы ў Калодзішчах. Фота: тэлеграм-канал «Минский район LIVE»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Минский район LIVE».

Старажытны артэфакт адшукаў Дзмітрый Сцепаненка, прафесар кафедры «Канструяванне і вытворчасць прыбораў» БНТУ. І хоць яго спецыяльнасць ніяк не звязаная з прыродазнаўствам, ён захапляецца вывучэннем камянёў і выкапняў.

Дзмітрый Сцепаненка. Фота з асабістага архіва

Ланцужковыя каралы, таксама вядомыя як галізіты, зніклі з планеты Зямля. Іх апошнія прадстаўнікі сфармаваліся прыкладна 412 мільёнаў гадоў таму.

Для Сцепаненкі гэта не першая значная знаходка ў Беларусі. Асабліва ён адзначае свае ракавіны аманітаў — малюскаў, якія жылі больш за 145 мільёнаў гадоў таму. Іх ён выявіў у мелавым кар’еры ў Любанскім раёне. Да нядаўняга часу самай старажытнай знаходкай для даследчыка былі кавалкі панцыраў рыб, якія існавалі больш за 350 мільёнаў гадоў таму.

Пласціна панцырнай рыбы, знойдзеная ў кар'еры «Гралёва» пад Віцебскам. Фота з асабістага архіва

Сцепаненка адзначае, што ў мелавых кар’ерах можна знайсці шмат цікавых выкапняў. Напрыклад, у Любанскім раёне ён знаходзіў часткі марскіх лілеяў, марскіх вожыкаў і нават зубы акул.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • cool
    12.01.2025
    Хто яму дазволіў па кар'еры швэндаць?
  • "Не было раней нічога, а цяпер усяго многа. За гэта мы мусім падзякаваць Богу"
    12.01.2025
    таварыш кажа, што каралы стварыць мог толькі Бог. а Бог (разам з Адамам і Евай) з'явіўся толькі дзесьці 9 тыс. год таму. таму гэтыя 400 млн гадовыя каралы пэўна чорт з пекла вытрас
  • Барадзед
    12.01.2025
    Это можно продать? Сколько стоит?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць