Свет11

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны працягваюцца ўжо шосты дзень і прывялі да значных разбурэнняў і чалавечых ахвяр, піша Бі-бі-сі.

Фота: Ethan Swope / AP

Зараз вядома пра 24 загінулых, эвакуявана каля 180 тысяч чалавек, згарэла прыблізна 10 тысяч пабудоў. Сярод тых, хто страціў свае дамы, — галівудскія зоркі Энтані Хопкінс, Пэрыс Хілтан, Білі Крыстал і Мэл Гібсан.

Экстраныя службы тлумачаць, што калі гаворка ідзе пра «ўзяцце пажару пад кантроль», гэта не азначае, што агонь патушаны. Яны маюць на ўвазе кантроль над распаўсюджваннем агню, гэта значыць, напрыклад, лічба ў 11% азначае, што толькі на такой частцы агульнага перыметра пажару ўсталяваны перашкоды.

Гэтыя бар'еры могуць быць як натуральнымі (напрыклад, да іх адносяцца дарогі ці рэкі), так і створанымі ратавальнікамі, якія ачышчаюць мясцовасць ад усяго, што можа загарэцца, ці ўзводзяць загароды. Калі пажар узяты пад кантроль на 100%, гэта азначае, што ён абмежаваны з усіх бакоў і больш не можа распаўсюджвацца.

У пятніцу моцны вецер у Лос-Анджэлесе пачаў крыху сціхаць, што дазволіла пажарным службам дасягнуць некаторых поспехаў у барацьбе з пажарамі. Аднак з таго часу ён зноў пачаў узмацняцца.

У нядзелю стала вядома, што хуткасць ветру «Санта-Ана», які спрыяе распаўсюджванню агню, павялічыцца на ўзбярэжжы і ў далінах да 56-88 км/г.

Па даных амерыканскай метэаралагічнай службы, самы моцны вецер чакаецца ў аўторак.

Прадстаўнік пажарнай службы Каліфорніі Тод Хопкінс заявіў у нядзелю, што пажар у Пасіфік-Палісэйдс знішчыў каля 90 кв. км тэрыторыі і пагражае распаўсюдзіцца на багаты раён Брэнтвуд.

У гэтым раёне знаходзяцца дамы многіх галівудскіх знакамітасцяў, у тым ліку Арнольда Шварцэнэгера і Рыз Уізерспун. Там таксама жылі актрыса Мэрылін Манро і гулец у амерыканскі футбол О. Джэй Сімпсан.

Акрамя таго, у Брэнтвудзе размешчаны выставачны Цэнтр Гэці, дзе захоўваюцца бясцэнныя творы мастацтва, уключаючы карціны Рэмбрандта і Ван Гога.

Пажар пагражае распаўсюдзіцца і на густанаселеную Даліну Сан-Фернанда, дзе пражываюць каля 1,8 млн чалавек.

Шэрыф Лос-Анджэлеса Роберт Луна паведаміў у нядзелю, што эвакуявацца загадана 105 тысячам жыхароў горада, а яшчэ 87 тысяч былі папярэджаны, што могуць атрымаць загад пра эвакуацыю. Раней паведамлялася, што неадкладнай эвакуацыі падлягаюць 153 тысячы чалавек, а яшчэ 166 тысяч атрымалі папярэджанні.

Каментары1

  • ::
    13.01.2025
    Молюсь за них.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім15

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

Адной з вывезеных ва Украіну палітвязняў аказалася выкладчыца з Глыбокага

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім15

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць