Грамадства1919

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю sb.by заявіў пра нібыта план захопу «экстрэмісцкімі фармаваннямі» беларусаў прыгранічных раёнаў краіны і ўводу Захадам міратворчага кантынгенту.

Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін. Фота: Stringer Anadolu Agency via Getty Images

«Вядзецца актыўная падрыхтоўка баевікоў для так званай «Беларускай вызвольнай арміі». У Польшчы для кіраўніцтва працэсамі навучання баевікоў створаны камандна-каардынацыйны цэнтр «Паспалітае рушэнне». Рыхтуецца «баявое крыло». На тэрыторыі Украіны, якая ператварылася ў нейкую шэрую зону і выкарыстоўваецца Захадам для вядзення проксі-вайны з Расіяй і Беларуссю, з прыцягненнем спецыялістаў украінскіх і заходніх спецслужбаў і спецпадраздзяленняў ажыццяўляецца ваенна-дыверсійная падрыхтоўка членаў розных экстрэмісцкіх фарміраванняў, якія складаюцца з беларускіх радыкалаў», — заявіў Вальфовіч.

Па яго словах, разглядаецца магчымасць задзейнічання названых экстрэмісцкіх фармаванняў ва ўзброенай аперацыі «па захопе аднаго або некалькіх прыгранічных раёнаў Беларусі, абвяшчэнню гэтай тэрыторыі «свабоднай» і ўводу туды заходнімі краінамі нейкага «міратворчага» кантынгенту».

Таксама сакратар Рады бяспекі сказаў, што ўкраінскімі спецслужбамі нібыта праводзіцца актыўная праца па дыстанцыйнай вярбоўцы праз інтэрнэт «спачуваючых» беларускіх грамадзян з мэтай іх скланення да аказання садзейнічання ў зборы і прадастаўленні цікавай інфармацыі, а таксама здзяйснення актыўных супрацьпраўных дзеянняў.

«Спачатку ім прапануецца ажыццявіць фота– і відэаздымку месцаў дыслакацыі падраздзяленняў Узброеных сіл у памежных з Украінай раёнах з наступнай перадачай ім атрыманых матэрыялаў. У далейшым завербаваныя беларускія экстрэмісты выкарыстоўваюцца ўкраінскімі спецслужбамі і іх заходнімі куратарамі для стварэння схронаў са зброяй і боепрыпасамі, выбуховымі прыладамі і выбуховымі рэчывамі ў мэтах іх далейшага выкарыстання пры здзяйсненні тэрарыстычных нападаў і дыверсій на тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таксама непасрэдна для іх здзяйснення», — дадаў Вальфовіч.

Каментары19

  • Кац
    16.01.2025
    Предлагает ябатькам сдаться
  • Доктор Айболит
    16.01.2025
    У страха глаза велики
  • Дзякуй за добрыя навіны
    16.01.2025
    Дзякуй Вальфовічу за доўгачаканыя прыемныя навіны.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі19

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі19

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць