Эканоміка1212

На разгромленым дзяржавай прадпрыемстве Лукашэнка заявіў, што гатовы ўсяляк дапамагаць прыватнаму бізнэсу

Заяву Лукашэнка зрабіў на Мотавелазаводзе, уладальніка якога ў 2017 годзе прысудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй актываў за адмову перадаць у дар дзяржаве акцыі «Мотавела». 

У Беларусі ніхто не настроены супраць прыватнай вытворчасці, сказаў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з супрацоўнікамі прадпрыемстваў у сталічным тэхнапарку.

«Трэба пашыраць вытворчасць. І мы гэтым прыватнікам будзем дапамагаць. Усяляк будзем дапамагаць», — цытуе Лукашэнку БелТА. 

Паводле яго слоў, у рэспубліцы няма «якіх-небудзь настрояў, накіраваных супраць прыватнай вытворчасці, і не з'явіцца ў будучым». Аднак, дадаў ён, гэта датычыцца прыватных прадпрыемстваў, «якія працуюць, плацяць падаткі і плацяць нармальны заробак, прадаюць прадукцыю».

Сваю заяву Лукашэнка зрабіў у тэхнапарку, у склад якога ўваходзіць і Мотавелазавод. 

Беларускі прадпрымальнік Аляксандр Мураўёў, які жыў і меў холдынг у Аўстрыі, доўгі час фармальна быў адным з найбуйнейшых аўстрыйскіх інвестараў у Беларусі.

У 2015 годзе ўлады Беларусі рэзка спынілі ягоную прадпрымальніцкую дзейнасць: пасля таго як ён адмовіўся перадаць у дар дзяржаве акцыі «Мотавела», што належаць ATEC Investment GmbH, КДБ 1 чэрвеня 2015 года змясціў яго ў сваю турму. Усяго Мураўёву давялося правесці там больш за тры гады.

Акрамя як у падатковых правапарушэннях, бізнэсоўца абвінавачвалі ў невыкананні інвестыцыйных планаў на «Мотавела». Мураўёў палічыў абвінавачванні сфабрыкаванымі. Тым не менш у 2017 годзе яму прысудзілі агулам 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй актываў. Прытым суд у Мінску не толькі канфіскаваў прыватныя актывы Мураўёва, але і экспрапрыяваў акцыі, што належалі не яму, а звязанай з ім аўстрыйскай холдынгавай кампаніі.

Аляксандр Мураўёў з памятнымі адзнакамі «Мотавела» ў Дубаі, 25 студзеня 2024 года

Агулам Мураўёў і аўстрыйская холдынгавая кампанія, што за той час была ліквідаваная, страцілі велізарныя сумы. Гаворка ідзе пра суму ад 40 да 274 мільёнаў еўра. Да арышту ягоная група мела гадавы абарот 200 мільёнаў еўра.

У інтэрв’ю APA Аляксандр Мураўёў расказаў, што, акрамя збіцця ў СІЗА КДБ, яму пагражалі забойствам.

«Яны сказалі мне, што я магу лічыць, што мяне ўжо няма ў жывых і што мае дзеці нават не знойдуць маёй магілы», — сказаў ён. Гэта быў сур’ёзны ціск, заявіў прадпрымальнік.

Яшчэ да выніковага прысуду ў 2017 годзе Лукашэнка публічна заявіў, што пагражаў Мураўёву турмою, калі той не пойдзе на ягоныя ўмовы. 

@nashaniva Лукашэнка: «Хай хоць усё закрыюць. Мы ў Польшчу не ездзім» #польша #беларусь #выборы #политика #новости #пачобут #протесты #2020 #бчб ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

Каментары12

  • Ануча чырвона-зялёная
    16.01.2025
    Глядзеу́ ТБ а у́ ім Мудзішчау́ ізноу́ там казкі гаварыу́...
  • Табор пайшоу́ у вёску Александрыя
    16.01.2025
    Acab, яно казала што пажме апошняму прадпрымальніку руку. Слухаць Валета сябе не паважаць. Яно скажа зараз адно, праз дзень другое, а яшчэ праз дзень трэцяе...потым скажа: А я такого нэ гаварыл!
  • Барадзед
    16.01.2025
    Мы их уже выучили за 30 лет: только налоги брать способны с частного бизнеса. Ничего лукашисты частнику не давали и не дадут.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць