Свет55

Літва перадасць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў беларусаў за кантрабанду цыгарэт

Супрацоўнікі Мытнай службы Літвы на мінулым тыдні канфіскавалі ў грамадзян Беларусі тры аўтамабілі, у якіх перавозілі кантрабандныя цыгарэты, паведамляе прэс-служба ведамства.

Мытная служба Літвы адзначыла, што інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Меднікі» (з беларускага боку — «Каменны Лог»).

Усяго беларусы спрабавалі ўвезці ў Літву больш за 3 тысячы пачкаў цыгарэт. Іх выявілі пры дапамозе рэнтгенаўскай праверкі ў розных месцах: у схованках пад сядзеннямі, пад парогамі аўтамабіля, пад пярэдняй панэллю прыбораў і інш.

Кошт кантрабандных цыгарэт ацанілі ў 13 573 еўра. На грамадзян Беларусі склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражае штраф ад 2 да 6 тысяч еўра.

У прэс-рэлізе гаворыцца пра канфіскацыю аўтамабіляў BMW X5, BMW X6 і Mercedes-Benz.

«Такія аўтамабілі перадаюцца для патрэб Украіны», — падкрэслівае ведамства.

У 2024 годзе, паводле звестак мытнай службы, Літва перадала Украіне ў якасці гуманітарнай дапамогі 114 канфіскаваных аўтамабіляў.

Каментары5

  • Беларус
    21.01.2025
    Дзякуй Летуве! Жыве Беларусь! Слава Укране!
  • дзіўна
    21.01.2025
    Лепей было рэалізаваць з аўкцыёна і перавесці грошы на УСУ. Якія патрэбы Украіны закрыюць два "іксы" з мерсам незразумела. Мо якім чыноўнікам пойдуць.
  • Іксы
    21.01.2025
    дзіўна, не перакладвайце свой досьвед на іншых

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць