У нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг спынілі спробу кантрабанды электронных цыгарэт, якія вёз у польскім фургоне 28-гадовы беларус. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет»

Аўтамабіль з нашым суайчыннікам за рулём быў падвергнуты кантролю на мінулым тыдні ў зоне адпачынку кіроўцаў на аўтабане A5 у раёне курорта Бадэн-Бадэн. У выніку праверкі грузу знайшлі 12 517 электронных цыгарэт (272 325 мл вадкасці) без неабходных падатковых дакументаў. Шкода з-за ўхілення ад выплаты падатку ацэньваецца ў 54 465 еўра.
Перавозка тавару, відаць, ажыццяўлялася з Нідэрландаў у Партугалію праз Германію. Паколькі доказаў выплаты акцызу або законнай транспарціроўкі на ўмовах часовага вызвалення ад выплаты не было, вейпы канфіскавалі, распачата справа аб ухіленні. Падатак налічаны ў поўным аб'ёме, расследаванне працягваецца.
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары