Свет33

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova

Ізраіль на конкурсе «Еўрабачанне» ў гэтым годзе будзе прадстаўляць спявачка Юваль Рафаэль. Яна цудам выжыла падчас нападу тэрарыстаў ХАМАС на музычны фестываль Nova 7 кастрычніка 2023 года.

Юваль Рафаэль. Фота: eurovision.tv

24-гадовая спявачка выйграла конкурс «Наступная зорка», пераможца якога едзе на «Еўрабачанне».

«Я не магу выказаць, наколькі я ўсхваляваная і гатовая! Дзякуй вам за тое, што аказалі мне гэты вялікі гонар і даверылі прадстаўляць маю краіну на грандыёзнай сцэне «Еўрабачання» ў Швейцарыі», — заявіла яна.

Песня Рафаэль на конкурсе пакуль не вядомая.

7 кастрычніка 2023 года Рафаэль была на фестывалі Nova, на які напалі тэрарысты ХАМАС. Яна разам з некалькімі дзясяткамі чалавек хавалася ў бамбасховішчы побач з месцам правядзення фестывалю.

У бамбасховішчы хаваліся каля 50 чалавек, толькі 12 з іх выжылі. Рафаэль каля васьмі гадзін праляжала пад целам адной з загінулых. «Я не магу перадаць словамі цяжар мёртвага цела», — казала яна.

Конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў 2025 годзе ў швейцарскім Базэлі.

Каментары3

  • Цяжар мёртвага цела
    23.01.2025
    Жахлівая гісторыя. У гэтай дзяўчыны засталася траўма па ўсё жыццё. Але не варта заплюшчваць вочы на цэлыя кварталы з людзьмі, якіх знішчылі ізраільскія забойцы. На жаль, тэрарызм не мае нацыянальнасці і межаў. І тонкі налёт цывілізаванасці не змяняе дэструктыўную сутнасць хома сапіенса.
  • Пеця"ачысцицель" Капустин
    23.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Rwr
    23.01.2025
    А чаму Ізраіль навогул выступае ў Эўрабачанні, але не Палестына? Мо тады якую сьпявачку з Газы адправіць? Напомню, што Ізраіль вызнае Луку і першым даслаў новага амбасадара Луку, калі краіна яшчэ супраціўлялася

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць