Свет22

Трамп распарадзіўся раскрыць файлы аб забойстве прэзідэнта Кенэдзі і Марціна Лютэра Кінга

Прэзідэнт ЗША ў чацвер падпісаў указ аб рассакрэчванні дакументаў, якія адносяцца да спраў аб забойствах былога прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, яго малодшага брата Роберта Кенэдзі і змагара за правы чарнаскурых амерыканцаў Марціна Лютэра Кінга. Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters адзін з памочнікаў Дональда Трампа, піша Радыё Свабода.

Джон Кенэдзі са сваёй жонкай Жаклін у лімузіне за некалькі хвілін да стральбы. Фота: Wikimedia Commons

35-ты прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэральд Кенэдзі быў застрэлены падчас візіту ў Далас, штат Тэхас, 22 лістапада 1963 года.

Амерыканскае расследаванне 1964 года, якое вяла афіцыйная камісія, усталявала, што Кенэдзі быў забіты грамадзянінам ЗША Лі Харві Освальдам, які раней пражываў у Мінску, і што ён дзейнічаў адзін. Освальд быў забіты ў паліцэйскім упраўленні Даласа праз два дні пасля арышту.

Забойства прэзідэнта Кенэдзі да гэтага часу выклікае шматлікія спекуляцыі.

Закон 1992 года патрабаваў, каб урад апублікаваў усе дакументы аб забойстве Джона Кенэдзі да кастрычніка 2017 года.

У снежні 2022 года Нацыянальны архіў апублікаваў больш за 13 тысяч дакументаў, звязаных з забойствам Джона Кенэдзі. Аднак адміністрацыя Джо Байдэна заблакавала публікацыю яшчэ некалькіх тысяч дакументаў, спаслаўшыся на меркаванні нацыянальнай бяспекі.

Брат Джона Кенэдзі, Роберт, займаў пасаду генеральнага пракурора ЗША. Ён быў забіты ў Лос-Анджэлесе 5 чэрвеня 1968 года, будучы галоўным прэтэндэнтам на перамогу на дэмакратычных праймерыз на пасаду прэзідэнта. Сенатар скончыў выступленне ў гатэлі Ambassador, калі яго застрэліў палесцінскі імігрант.

Лідар руху за грамадзянскія правы Марцін Лютэр Кінг быў забіты 4 красавіка 1968 года прыхільнікам белай сегрэгацыі ў Мемфісе, штат Тэнэсі, куды ён прыехаў падтрымаць бастуючых смецяроў.

Каментары2

  • Не панятна
    24.01.2025
    Што ж там за сакрэты? Кенэдзі быў забіты рэптылоідамі?
  • Belarus
    24.01.2025
    Усе яны были забитыя за то, что не сотрудничали с мафией и ЦРУ. Так во всем мире, разве что кроме бывшего СССР. Как думаете, почему некоторые до сих пор являются президентами более 30 лет?

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць